У мінулую суботу ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі прайшла Х штогадовая навукова-практычная канферэнцыя

У мінулую суботу ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі прайшла Х штогадовая навукова-практычная канферэнцыя

Мерапрыемства, якое яднае аматараў мясцовай гісторыі, можна смела назваць знакавай падзеяй краязнаўчага жыцця раёна. Яно дазваляе не толькі даведацца пра цікавыя дасягненні ў даследаванні таямніц мінулых часоў, але і дапамагае ўсвядоміць важнасць развіцця культуры памяці. Таму прысутнась на канферэнцыі вучняў гарадскіх школ была невыпадковай, бо каму як не моладзі несці далей здабыткі даследчыкаў.

Сёлета сустрэчы краязнаўцаў папярэднічала выстава бабруйскіх калекцыянераў “Медаль за бой, медаль за труд из одного металла льют”. На ёй былі прадстаўлены ўзнагароды розных краін і эпох, рэдкія ўзоры амуніцыі, цікавыя тэматычныя выданні. Экспазіцыя выклікала вялікі інтарэс у прысутных яшчэ і таму, што ўсе прадстаўленыя ў ёй прадметы можна было ўзяць у рукі і нават прымерыць на сабе.

На ўзнёслы лад настроіла ўдзельнікаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня літаратурнага аб’яднання “Літаратар” Тамара Кавальчук — яе вершы пра любоў да роднай зямлі знайші водгук у душы кожнага з прысутных.

Першым прэзентаваў сёлетнія краязнаўчыя знаходкі ветэран дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Юрый Шаўчэнка. Ён распавёў цікавыя факты з гісторыі Асіповіцкага чыгуначнага вузла. З жыццёвымі старонкамі такіх вядомых прадпрыемстваў Асіповіччыны, як АУМГ, ГЭС, шклозавод “Ялізава”, пазнаёмілі прысутных навуковы супрацоўнік Валянцін Шпак, краязнаўца Юрый Абмоін і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце філіяла “Ялізава” ААТ “Гродзенскі шклозавод” Аляксандр Лаўрэнчыкаў. Настаўнік гісторыі Ліпеньскай сярэдняй школы Вольга Падвойская расказала пра пасляваеннае будаўніцтва на вёсцы, арганізацыю Ліпеньскай арцелі, узвядзенне завода ў Няччо, а вядучы спецыяліст па кадрах установы па захаванні матэрыяльных каштоўнасцей “Маяк” Ганна Кашаед падзялілася вопытам стварэння музея прадпрыемства.

— Такія канферэнцыі павінны быць, — адзначыла ў завяршэнні дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Антаніна Сцяпанава. — Наш навуковы фэст дазваляе не толькі ўводзіць у абарачэнне новыя звесткі аб малой радзіме, але і стымулюе краязнаўцаў да пошукаў. І кірункі для далейшага руху падказвае само жыццё. Так, у наступным годзе, які названы Годам якасці, плануем засяродзіць увагу на вывучэнні гісторыі прадпрыемстваў горада і раёна. Як паказала сёлетняя канферэнцыя, ва ўзгаданых пошуках можна спадзявацца на вельмі цікавыя знаходкі.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 10 августа для вех знаков Зодиака

10 августа 2026
Читать новость
Профилактика

Охота за деньгами и данными: как злоумышленники используют мессенджеры и соцсети

9 августа 2026
Читать новость
Общество

Майстры сваёй справы: як Вольга Дзмітровіч і Ніна Мандрыкава ствараюць утульнасць у дамах

9 августа 2026
Читать новость
Общество

10 августа будет закрыт проезд на дороге Вязье – Зборск – Лапичи

8 августа 2026
Читать новость
Общество

Более 50 спасателей и 15 единиц техники: как прошли учения на объекте «Маяк» в Осиповичском районе

8 августа 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 8 августа для всех знаков Зодиака

8 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем