У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

Глазураванне — спосаб апрацоўкі паверхні керамічнага вырабу шляхам нанясення шклопадобнай масы — вядома на беларускіх землях са старажытнарускіх часоў. У познім Сярэднявеччы такі спосаб апрацоўкі керамічных вырабаў быў тыповым для гарадскога ганчарства.

Разам з ахоўна-дэкаратыўнай апрацоўкай беларускія ганчары ўжывалі ўласна дэкаратыўную апрацоўку ў мэтах упрыгожвання вырабаў. У XIX-XX стст. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі многія ганчарныя цэнтры, якія насілі назву населенага пункта, у якім яны размяшчаліся, такія як Івянец, Ракаў, Поразава, Дуброўна і іншыя. Кожны цэнтр адрозніваўся сваімі мастацкімі асаблівасцямі і асартыментам вырабаў.

У раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі. Майстры народна-мастацкіх рамёстваў Дзмітрый Палешчук і Дзіяна Гулік дзеляцца сакрэтамі свайго рамяства не толькі з юнымі творцамі, але і дарослымі.

— Падглазураваны роспіс дазваляе кожнаму выказаць сваю індывідуальнасць, раскрыць творчы патэнцыял і навучыцца працаваць з матэрыялам, — расказвае загадчык раённага цэнтра народных рамёстваў Аляксандра Ткачова. — На майстар-класах удзельнікі спачатку знаёмяцца з тэорыяй: як правільна наносіць малюнак, якія тэхнікі варта выкарыстоўваць і якія фарбы падыходзяць для такога дэкору. Пасля завяршэння кароткай тэарэтычнай часткі пераходзім да практыкі. Падглазураваны дэкор выконваюць па абпаленым вырабе, пасля чаго яго пакрываюць празрыстай глазурай. Тэхніка вельмі падобная на акварэльную: фарбы наносяцца ад светлага да цёмнага, шчыльнасць колеру набіраецца колькасцю слаёў. Гэта далёка ад класічнага роспісу, бо апошні мае свае законы і стылі, а мы працуем у свабоднай тэхніцы, выкарыстоўваем разнастайныя прыёмы і спосабы. Паколькі маем справу з чырвонай глінай, для асновы выкарыстоўваем белы ангоб — тонкі пласт сырой белай гліны, які наносяць на паверхню керамічнага вырабу да яго абпалу. Распісваем вырабы высокатэмпературнымі фарбамі (да 1 200 градусаў) на аснове пігментаў, пасля чаго распісаны выраб, часцей за ўсё гэта званочкі, талеркі ці кубачкі, адпраўляецца ў печ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость
Общество

Память во имя будущего: в Осиповичском районе прошел единый день информирования

18 июня 2026
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе спасатели помогли грибнику вернуться домой

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем