У Асіповіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Слуцкія паясы”

У Асіповіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Слуцкія паясы”

Яны — адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам нашай краіны.

Надзвычай прыгожы, сімвалічны і дарагі прадмет мужчынскага гардэроба, даступны толькі выхадцам з вышэйшых саслоўяў, ткалі ў Беларусі яшчэ ў XVIII стагоддзі. З паясамі звязаны дзіўныя падзеі і сямейныя таямніцы, загадкавыя і часам містычныя гісторыі.

— Сёння старадаўнія слуцкія паясы — рарытэт, — гаворыць дырэктар установы культуры Антаніна Сцяпанава. — У краіне захоўваюцца адзінкавыя экзэмпляры і фрагменты, а большая частка твораў нацыянальнага мастацтва знаходзіцца ў музейных і прыватных калекцыях свету. Тым не менш адроджаны ўнікальныя традыцыі іх вырабу. Сучасныя майстры робяць дакладныя копіі, аналагі і мастацкія стылізацыі, якія могуць стаць эксклюзіўным сувенірам. У землякоў ёсць выдатная магчымасць ўбачыць 4 паясы. Яны сатканы з захаваннем усіх арыгінальных традыцый і выкарыстаннем натуральнага шоўку, нітак з утрыманнем золота, серабра. Выстава будзе працаваць да Новага года.

Ніна ВІКТОРЧЫК

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость