Творчыя залацінкі

Творчыя залацінкі

Народны ансамбль “Вязанка” Вяззеўскага сельскага Дома культуры стаў лепшым адразу ў трох намінацыях ХХХІІ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”.
— Сёлета склад удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Кітая сабраўся вельмі моцны: навучэнцы і настаўнікі музычных школ і каледжаў, іх настаўнікі, нават заслужаны ансамбль, — расказвае кіраўнік калектыва Ірына Забаўская. — Таму вынікам напружанай падрыхтоўкі і выступленняў можам ганарыцца. Мікалай Забаўскі быў адзначаны спецыяльным дыпломам удзельніка ў намінацыі “Індывідуальны выканальнік”. “Вязанка” атрымала Дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі “Ансамбль”, а Алена Кавалевіч заняла другое месца ў намінацыі “Прыпеўкі”. Варта адзначыць, што столькі ўвагі, як на фестывалі, да ансамбля ніколі не было: падыходзілі фатаграфавацца, распытвалі пра рэпертуар, касцюмы, майстэрства вырабу якіх высока ацаніла і журы. Гэткае прызнанне і зацікаўленасць гледачоў і калег — лепшая ўзнагарода для творчага чалавека.
Дыплом І ступені стаў вынікам выступлення народнага эстраднага ансамбля “Парадыз” Ліпенскага сельскага Дома культуры на ІІI адкрытага рэспубліканскага конкурса мастацтваў «Купальская зорка — 2022» у намінацыі “Аўтарская песня”. Конкурсную кампазіцыю “Мы завемся беларусы” напісаў артыст, аранжыроўшчык, гукарэжысёр, кампазітар Андрэй Язвінскі.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем