Творчая дэлегацыя раёна ў складзе Мікалая і Ірыны Забаўскіх прыняла ўдзел у IV Форуме “Беларусы свету на Байкале”, які праходзіў з 7 па 13 жніўня на тэрыторыі Іркуцкай вобласці і аб’яднаў прадстаўнікоў нашай нацыі з розных гарадоў Расіі і Беларусі

Творчая дэлегацыя раёна ў складзе Мікалая і Ірыны Забаўскіх прыняла ўдзел у IV Форуме “Беларусы свету на Байкале”, які праходзіў з 7 па 13 жніўня на тэрыторыі Іркуцкай вобласці і аб’яднаў прадстаўнікоў нашай нацыі з розных гарадоў Расіі і Беларусі.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла “Іркуцкае тава-рыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага”. Пад яго эгідай форум ладзіцца з 2015 года і мае сваёй галоўнай мэтай захаванне беларускай культуры ўдалечыні ад гістарычнай радзімы.
Форум стартаваў з фестывалю “Гучы, гоман беларускі!” Пад такой назвай у пасёлку Мала-дзёжным Іркуцкага раёна прайшоў канцэрт, дзе прысутныя акунуліся ў свет народнай творчасці.
Далей на працягу шасці дзён беларусы дзяліліся сваім вопытам і ведамі, натхняліся на актыўную працу па захаванні родных традыцый, мовы і культуры.
— Акрамя дэманстрацыі музычных нумароў, мы па-ўдзельнічалі ў канферэнцыі “Праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны беларусаў. Шляхі вырашэння”, майстэрні па абмене паспяховымі беларускімі практыкамі і прэс-канферэнцыі, падчас якой па відэасувязі да мера-прыемства далучыліся прадстаўнікі аддзелаў культуры Маларыцкага і Ляхавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці, — дзеліцца ўражаннямі Ірына Забаўская. — Больш шырока паказаць уласныя напрацоўкі ўдалося на серыі майстар-класаў па вырабе беларускага касцюма і вышыўцы.
Для ўдзельнікаў была аргані-завана і шыкоўная экскурсійная праграма: візіт у вёску Тургенеўку, дзе дасюль кампактна пражываюць перасяленцы-беларусы, знаёмства з нацыянальнай бурацкай культурай (Усць-Ардын-скія цэнтр мастацкіх народных промыслаў і будыйскі дацан, Баяндаеўскі этнаграфічны музей), наведванне музея Лімналагічнага інстытута СА РАН, каменя Чэрскага.
Завяршыўся форум 13 жніўня ўдзелам народнага майстра Беларусі Ірыны Забаўскай у VIII Байкальскім міжнародным фестывалі “Карагод рамёстваў на зямлі Іркуцкай” у архітэктурна-этнаграфічным музеі “Тальцы”.