Ткуць настрой

Ткуць настрой

Сёння народная творчасць выйшла за межы стэрэатыпнага ўспрымання — куфары, посцілкі, гаршкі, граблі, дзежы. Яна мае працяг у самых нечаканых, сучасных фарматах.

Напрыклад, у раённым цэнтры рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва зараз ткуць не толькі традыцыйныя ручнікі ці абрусы, але і больш простыя па тэхніцы выканання, але даволі сучасныя рэчы, якія вельмі падабаюцца дзецям і моладзі. Напрыклад, падвесы на ранцы і сумкі, малюнак якіх сваім знешнім выглядам нагадвае чыгунку, — сімвал горада. Папулярнасцю сярод юных землякоў карыстаюцца і тканыя бранзалеты — стыльныя, яркія, эстэтычныя. Яшчэ адзін выраб з ліку тых, якія нядаўна набылі попыт, — тканыя паяскі. Яны падкрэсляць прыгажосць і нацыянальны каларыт не толькі народнага касцюма, але і сучасных сукенак, сарочак, кардыганаў з ільну і іншых тканін.

Майстры цэнтра сёлета пачалі ствараць вырабы, выкарыстоўваючы традыцыйнае ўзорнае ткацтва на бёрдачку (або дошчачках), што дазваляе хутка і без грувасткага ткацкага станка вырабляць прыгожыя аксесуары.

Гэта тэхніка даступная нават дзяцям, а спецыялісты арыентуюцца менавіта на іх, імкнучыся далучаць да нацыянальных традыцый з першых гадоў жыцця.

З тэхнікай вырабаў невялічкіх прыгожых рэчаў накшталт падстаўкі пад кружку, стыльных міні-пано, фенечак плануюць і далей знаёміць школьнікаў у час правядзення экскурсій, майстар-класаў, якія ў вялікай колькасці запланаваны на лета, калі ўстанову культуры будуць наведваць выхаванцы дзіцячых аздараўленчых лагераў.

Яшчэ адзін з напрамкаў дзейнасці цэнтра, які набывае асаблівую папулярнасць у летні час, калі насельніцтва падарожнічае, — выраб прадукцыі з назвай горада. Сімпатычныя кружкі, званочкі, гаршкі, іншыя сувеніры знаходзяць попыт сярод гасцей горада. Прапануюць яе і
ўдзельнікам свята Купалле (“Александрыя збірае сяброў”), да якога работнікі ўстановы культуры рыхтуюцца ўжо зараз.

Іна Заскевіч

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем