Свята вёскі — радасць сэрца

Свята вёскі — радасць сэрца

Такой колькасці людзей Краі не бачылі даўно: 12 ліпеня ля імправізаванай сцэны ў цэнтры населенага пункта сабралася каля трох соцень чалавек. І гэта пры тым, што зараз тут стабільна пражывае толькі восем дзясяткаў вяскоўцаў. Прыехалі госці з Цюменскай вобласці, Крыма, Пярмі, розных куточкаў Беларусі. Усіх аб’яднала тое, што яны — выхадцы з гэтых мясцін і носяць памяць аб іх у душы на працягу доўгіх гадоў. Нагода для грандыёзнай сустрэчы была простая: разам адзначыць свята роднай вёскі.

VLUU L100, M100  / Samsung L100, M100

Наладзілася мерапрыемства дзякуючы ініцыятыве аднаго з выпускнікоў Краяўской васьмігадовай школы — Анатоля Мухі. Пачынанне падтрымаў Дараганаўскі сельвыканкам, далучыліся мясцовы вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа і калгас “Каўгарскі”, установы культуры з Радуціч і Каўгароў. Ды і    проста вяскоўцы не засталіся ўбаку — Іван Кірдун, Ігар Курс, Уладзімір Падзера, Віктар Кірдун і другія.

З прывітальным словам да землякоў напачатку звярнуўся старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік. Ён адзначыў, што вельмі важна, ідучы па жыццёвай сцежцы, не губляць сваіх каранёў, сустракацца з людзьмі, якія былі побач у дзяцінстве, паказалі дарогу ў вялікі свет.

VLUU L100, M100  / Samsung L100, M100

Дзякуючы дэталёва прадуманаму сцэнарыю вядучыя і гледачы зрабілі экскурс у мінулае населенага пункта. Паселішча вядома з ХІХ стагоддзя як уласнасць магнатаў Вітгенштэйнаў. У 1897 годзе ўвайшло ў склад Новадарожскай воласці Бабруйскага павета. Звярнуліся і да гісторыі мясцовага сельгаспрадпрыемства, узнавілі ў памяці асноўныя перыяды яго развіцця і лепшых калгаснікаў. Намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Калгас “Каўгарскі” Святлана Міхадзюк уручыла падарункі былым працаўнікам Надзеі Васільеўне Пухоўскай, Анастасіі Антонаўне Мельнік, Анастасіі Мікалаеўне Салосе, Марыі Сцяпанаўне Мельнік, Марыі Андрэеўне Кірдун, Рыгору Дзмітрыевічу Кірдуну і Марыі Барысаўне Мельнік. Былі адзначаны і цяперашнія аграрыі і жывёлаводы.

Разам успомнілі гады ліхалецця і тых, хто не вярнуўся з вайны, ушанавалі іх памяць урачыстай хвілінай маўчання.

Арганізатары пастараліся ўдзяліць увагу самым розным бакам жыцця вёскі. Добраўпарадкаванне — немалаважны аспект. Старшыня сельсавета Тамара Валадзько падзякавала мясцовым жыхарам за ўвішнасць, а таксама ўручыла сем’ям Дар’і Карніцкай і Ніны Міхадзюк, чые падворкі былі прызнаны лепшымі, памятныя падарункі. Былі адзначаны мясцовай уладай і шматдзетныя сем’і Алены Міхадзюк і Алены Курс.

краи

Значная частка агульнага дыялогу прысвячалася школьнаму жыццю. Зараз краяўскія дзеці ходзяць вучыцца ў Дараганава, так што слова, дадзенае дырэктару вучэбна-педагагічнага комплексу Станіславу Струпінскаму, аказалася вельмі дарэчы. Была магчымасць і паглядзець дарагія сэрцу фотаздымкі класаў розных гадоў. Прысутнічалі на свяце і сямёра педагогаў. 1 верасня 1965 года Надзея Аляксандраўна Каляда прыехала ў Краі разам з мужам Уладзімірам Гаўрылавічам. Яго прызначылі дырэктарам, а маладой настаўніцы даручылі вучняў 3 класа. У гэтай школе і адпрацавалі ўсё сваё жыццё. На працягу некалькіх гадоў яшчэ ў 70-х выкладала спевы і была піянерважатай цяперашняя асіпаўчанка Тамара Іванаўна Каласоўская. Яна таксама прывяла нямала цікавых фактаў з тагачаснага жыцця Краяўской школы.

Мелі магчымасць выказацца і іншыя ўдзельнікі сустрэчы — падзяліцца ўспамінамі хацелася многім.

Дарэчы, прыемна, што вяскоўцы паклапаціліся і аб тым, каб даслаць ліст са сваімі ўражаннямі ад свята ў “раёнку”. “Калісьці гэта была вялікая вёска са шматлікім насельніцтвам. Мелі свой магазін, клуб, лазню, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэку. У школе навучалася каля двухсот вучняў з саміх Краёў і блізкіх вёсак, — успамінае ў сваім допісе Людміла Уладзіміраўна Кузьміч, выпускніца 1974 года, якая зараз жыве ў Вяззі. — І ў гэты ліпеньскі дзень вельмі прыемна было сустрэць некаторых сваіх аднакласнікаў, якіх не бачыла гадоў сорак. Іншых нават не адразу ўдалося пазнаць. Было да слёз шчымліва адгадваць, хто ёсць хто, а потым даведвацца, як склалася жыццё ў чалавека, расказваць пра сябе. Колькі станоўчых эмоцый і шчырай радасці атрымалі ад сустрэчы! Дзякуй арганізатарам за перажытыя хвіліны!”

Безумоўна, не абышлося без канцэртных нумароў, разнастайных конкурсаў, прадстаўленых выязным гандлем пачастункаў. Нават спорны дождж не стаў прычынай, каб спыніць свята: не кожны дзень бывае магчымасць, а, тым больш, жаданне басанож патаньчыць на роснай траве. Як некалі тады, у далёкім дзяцінстве…

Урачыстасць засталася ўжо ў новай гісторыі вёскі. Хочацца, канечне, каб кола часу зноў прывяло населены пункт да людных вуліц і шматлікіх дзіцячых галасоў. Ну а той адметны дзень, думаецца, краёўцы будуць успамінаць яшчэ доўга: у маленькіх вёсках не так і шмат падзей, якія выклікаюць такі грамадскі рэзананс. I для іншых населеных пунктаў свята ў Краях — добры прыклад.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем