Свята народнага мастацтва

Свята народнага мастацтва

У чарговы раз у пачатку лета прыгожая Пастаўшчына сабрала разам удзельнікаў XVII Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”.

Сюды з’ехаліся калектывы з усіх абласцей Беларусі і васьмі краін свету — Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Венесуэлы, Малдовы, Славакіі, упершыню — артысты з Грузіі: хор спевакоў Дзяржаўнага ансамбля песні і танца Аджарыі. Магілёўшчыну прадстаўляў ансамбль гарманістаў “Карытнянскія музыкі” СДК дзяржустановы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна”.

Адметна, што якраз у тыя дні горад Паставы адзначаў сваё 605-годдзе, таму праграма фестывалю была разнастайная і вельмі насычаная: прэс-канферэнцыя з  удзельнікамі, “Горад майстроў”, тэатралізаваныя канцэрт і шэсце, агляд-конкурс сельскіх панадворкаў, канцэрт класічнай музыкі ў касцёле, выступленне тэатра агню “Магратэя”, святочны феерверк…

Два дні артысты і майстры, аматары і прафесіяналы, якія аб’яднаны імкненнем захаваць традыцыі народнай музыкі, дэманстравалі сваё майстэрства на фестывальных пляцоўках. Урачыстае ж узнагароджванне пераможцаў конкурсу “Хто каго?” адбылося на заключным гала-канцэрце, і ансамбль нашых гарманістаў, якім кіруе Уладзімір Сушчык, атрымаў Дыплом III ступені ў намінацыі “Ансамблі народнай музыкі”, а вакальны дуэт прыпевачніц у складзе Людмілы Трубчанінай і Наталлі Малай — Дыплом у намінацыі “Народныя спевы і прыпеўкі.

Наталля ХАМЯНОК, загадчык сектара райаддзела народнай творчасці і культурна—асветніцкай работы.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем