Свіслацкі кірмаш” сабраў гасцей

Свіслацкі кірмаш” сабраў гасцей
Свіслацкі кірмаш” сабраў гасцей
На Яблычны Спас пляцоўку ля Свіслацкага Дома культуры напоўнілі вясёлы смех, музыка і духмяныя пахі разнастайных прысмакаў. Свіслачане і госці населенага пункта сабраліся разам на свята, якое бярэ карані з ХІХ стагоддзя.
Урачыстасць пачалася з прывітальнага слова старшыні Свіслацкага сельсавета Аляксея Трэцьякова. Ён падзякаваў усім, хто знайшоў час завітаць на імпрэзу, і выказаў спадзяванні, што традыцыя не будзе забыта і працягне сваё існаванне.

Далей гледачам была прадстаўлена канцэртная праграма, дзе творчыя нумары, акрамя мясцовых артыстаў, прадставілі калектывы Вязаўніцкага і Ялізаўскага сельскіх Дамоў культуры, аркестр 51 гвардзейскай артылерыйскай брыгады.

Які ж кірмаш без гандлю? Жадаючыя маглі паспрабаваць юшку, бліны, калдуны, дранікі, смажаную рыбу і шмат іншых смачных страў, прыгатаваных свіслацкімі гаспадынямі. Таксама сваю прадукцыю прадставіла Глускае райста, а бабруйскія прадпрымальнікі разам з надзіманай горкай і батутамі прывезлі поп-корн і салодкую вату.

Пасля таго як госці пакаштавалі ўсю смакату, удосталь патанчылі пад народныя спевы, іх паклікалі на забаўляльную праграму, падрыхтаваную дырэктарам Свіслацкага СДК Раісай Лапацінай. І дзеці, і дарослыя атрымалі зарад добрага настрою ў спаборніцтвах, дзе патрабавалася паказаць спрыт, розум і кемлівасць.

Асобна варта адзначыць   удзел у кірмашы 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады і аддзела па надзвычайных сітуацыях. Вайскоўцы арганізавалі дэманстрацыю зброі і ўзбраення на радасць не толькі хлопчыкам, а і дарослым мужчынам, якія падыходзілі, бралі ў рукі зброю, успаміналі армейскія будні. Супрацоўнікі РАНС паказалі пажарную машыну, прылады для ліквідацыі пажару, распавялі пра складанасці працы выратавальніка.

— Сёлета на “Свіслацкі кірмаш” прыехалі жыхары Ялізава, Краснага, Слабады, — падводзіць вынікі Аляксей  Трэцьякоў. — Народу сабралася багата. Думаецца, што пры такой увазе гэта мясцовая цікавостка будзе жыць.

Последние новости

Общество

Комфортное лето продолжается. Синоптики рассказали, какой будет погода во второй декаде августа в Беларуси

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Эксперт-зумер о том, как прошел первый рабочий год, и о преимуществах работы в Осиповичском районе

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 августа для вех знаков Зодиака

10 августа 2026
Читать новость
Профилактика

Охота за деньгами и данными: как злоумышленники используют мессенджеры и соцсети

9 августа 2026
Читать новость
Общество

Майстры сваёй справы: як Вольга Дзмітровіч і Ніна Мандрыкава ствараюць утульнасць у дамах

9 августа 2026
Читать новость
Общество

10 августа будет закрыт проезд на дороге Вязье – Зборск – Лапичи

8 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем