«Сузор’е» из Осиповичей на Славянском базаре в Витебске

«Сузор’е» из Осиповичей на Славянском базаре в Витебске

Культура

“Сузор’е” трымае марку

Днямі падведзены вынікі ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”

Па афіцыйнай інфармацыі, на фестывалі было акрэдытавана больш за 5,3 тысячы гасцей і ўдзельнікаў з 32 краін. На 25 пляцоўках адбылося 150 падзей, гледачамі якіх стала больш за 73 тысячы чалавек. У адным з праектаў — VIII адкрытым турніры нацыянальных танцаў “Танчым разам” — выступалі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Сузор’е” (Пратасевіцкі СДК).

Умовы спаборніцтва: пары ці танцоры-салісты павінны былі выканаць па 10 беларускіх народных танцаў. Прычым, што істотна, ацэньвалася не проста дакладнасць рухаў, а адпаведнасць іх канкрэтным рэгіянальным традыцыям.

За тры дзесяцігоддзі існавання “Сузор’е” захавала звыш 90 народных танцаў у характэрнай для заходняй часткі Беларусі выканаўчай манеры. Такога запасу хапіла, каб прадставіць 5 танцавальных пар у розных узроставых катэгорыях, прычым кожная з іх дэманстравала сваё майстэрства ў розных “танцавальных наборах”. Канкурэнцыя была традыцыйна жорсткая, так што Дзiяна Шэйко і Аляксандр Валанковiч, Вера Гладкая і Iлля Фейзер, Алена Мiшур і Трафiм Шаплыка, Вiкторыя Шарамет і Уладзiслаў Еўдакiмовiч да прызёрскага ўзроўню не дабралі лічаных балаў і атрымалі дыпломы ўдзельнікаў. Затое пара Наталлі і Аляксандра Еўдакімовічаў паказала клас: узяла Гран-пры — галоўную конкурсную ўзнагароду.

Па меркаванні журы, у склад якога ўвайшлі самыя буйныя спецыялісты ў галіне айчыннай танцавальнай культуры, асіповіц-кія выканаўцы дасягнулі максімальна магчымай дасканаласці. Прынамсі, танцавалі яны чатыры варыянты полькі, “Барыню”, “Какетку”, “Каханачку”, “Суботу”, “Карапэт”, “Ойру” .

У мінулым годзе, калі ўдзельнікі “Сузор’я” дэбютавалі ва ўзгаданым конкурсе, яны таксама выступілі ўпэўнена і атрымалі адразу некалькі ўзнагарод. Вышэйшай з якіх — Дыпломам I ступені ў сваёй узроставай катэгорыі — былі адзначаны Вiкторыя Шарамет і Уладзiслаў Еўдакiмовiч.

Па словах Наталлі Еўдакімовіч, адпачываць пасля фізічна вымотваючага і маральна напружанага танцавальнага марафону ў Віцебску калектыву няма калі. Адразу пасля вяртання дадому пачалася інтэнсіўная падрыхтоўка да Рэспубліканскага конкурсу аўтэнтычнага фальклору “Берагiня”, якi адбудзецца 24 ліпеня ў гарадскім пасёлку Акцябрскi Гомельскай вобласцi.

Артысты рэпеціруюць практычна штодзень па тры-чатыры гадзіны. Калі ўлічыць, што для большасці ўдзельнікаў калектыву народныя танцы і спевы — гэта ўсяго толькі захапленне, якім яны могуць займацца выключна ў вольны час, такі сур’ёзны падыход выклікае шчырую павагу. І нават некаторую зайздрасць, бо “Сузор’е” — гэта дружная суполка тых, якія могуць…

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость