Ансамбль “Сузор’е” і Лізавета Заяц прымалі ўдзел у фестывалі “Факел” ААТ “Газпрам”

Ансамбль “Сузор’е” і Лізавета Заяц прымалі ўдзел у фестывалі “Факел” ААТ “Газпрам”

Не так даўно народны ансамбль народнай песні і музыкі “Сузор’е” Пратасевіцкага СДК і юная артыстка з Лапіцкай СШ Лізавета Заяц прымалі ўдзел у карпаратыўным творчым фестывалі “Факел” ААТ “Газпрам”, што праходзіў у расійскім Белгарадзе. А да гэтага прайшоў адборачны тур, дзе за права ўвайсці ў дзясятку лепшых змагаліся 120 прэтэндэнтаў з усіх філіялаў і падраздзяленняў карпарацыі. Акрамя асіпаўчан, нашу краіну прадстаўлялі творчыя аб’яднанні з такіх гарадоў, як Орша, Мазыр, Маладзечна, Баранавічы, Мінск… Усяго кампетэнтнае журы за некалькі конкурсных дзён прагледзела 150 нумароў па асноўных дарослых і дзіцячых намінацыях: вакал, харэаграфія, вакальна-інструментальныя ансамблі, эстрадна-цыркавы і арыгінальны жанры, фальклор.

Заяц

Расказвае мастацкі кіраўнік “Сузор’я” Наталля Еўдакімовіч:

— Нам упершыню выпаў гонар выступаць за філіял Асіповіцкага ўпраўлення газаправодаў ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” на такім значымым форуме. За гады існавання ён адкрыў дарогу многім талентам, гэта цудоўная магчымасць рэалізаваць сябе ў творчасці. Узначальвала судзейскую брыгаду народная артыстка Расіі, прафесар, кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага рускага хору імя М.Пятніцкага Аляксандра Пермякова, якая не толькі выстаўляла адзнакі, але і разам з другімі членамі журы давала майстар-класы. Канкурэнты здзіўлялі яркімі, па-сапраўднаму прафесіянальнымі, артыстычнымі нумарамі, але і землякі, як кажуць, не лыкам шыты: пакарылі публіку сваёй самабытнасцю і харызматычнасцю.

Мужчынскі склад ансамбля прапанаваў увазе гледачоў беларускі народны танец “Таўкачы”, а Лізавета акапэльна пра-спявала адну са старадаўніх песень, якія выконвалі нашы продкі. Прычым, на яе крохкія плечы лягла вялікая адказнасць першай заявіць пра беларускую дэлегацыю. Пераадолеўшы страх, яна не спасавала перад вялікай залай і масцітымі артыстамі і заняла 2 месца ў намінацыі “вакал народны” сярод прадстаўнікоў сваёй катэгорыі, атрымаўшы магчымасць паўдзельнічаць у фінале фестывалю, які пройдзе вясной у Славеніі. Гэта дарагога каштуе. Хто ведае, можа, праз некаторы час убачым Лізу на прафесійнай сцэне?

Заяц осиповичи газпром

“Сузор’еўцы” ж падняліся на трэцюю прыступку. Для нас выступленне на такім прэстыжным конкурсе — гэта не толькі прарыў на больш высокі ўзровень, але і прызнанне ранейшых заслуг, і стымул да далейшага росту.

Парадавала і тое, што арганізатары прапанавалі насычаную культурную праграму, знаёмства з выдатнымі тутэйшымі мясцінамі. Прыязджаў на “Факел” і Вялікі сімфанічны аркестр імя Чайкоўскага пад кіраўніцтвам Федасеева. Юныя артысты выступілі з дабрачынным канцэртам “Дзеці — дзецям!”. Словам, “газпрамаўцы” далі сапраўдны ўрок карпаратыўнай культуры і згуртаванасці. А ўдзельнікі ўзбагаціліся духоўным і практычным вопытам. I, што не менш важна, атрымалі мора драйву і пазітыву.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем