Слова НАНОВА ў Асіповічах: Імбрык, чайнік або гарбатнік

Слова НАНОВА ў Асіповічах: Імбрык, чайнік або гарбатнік

чайник

Думаецца, што першае слова мала каму з чытачоў знаёма, затое другое — у штодзённым карыстанні. Папіць духмяны чай або, як некаторыя гавораць, гарбату ў кампаніі з блізкімі ці сябрамі — справа добрая: можна абмеркаваць жыццёвыя пытанні, вырашыць нейкія праблемы і проста адпачыць ад напружанай работы. Прыгатаваць напой можна па-рознаму. Многім падабаецца, калі яго заварыць у спецыяльнай пасудзіне, настаяць, а затым разліць па шклянках. На думку моваведа і вядомага беларускага блогера Віталя Станішэўскага, у гэтым значэнні і зафіксавана ў слоўніках найменне “імбрык (імбрычак)”.

Знаходзім яго ў Вікіпедыі: “Імбрык” (чайнік, заварнік) — невялікае кухоннае прыстасаванне для кіпячэння вады ў мэтах прыгатавання чаю ці іншых гарачых напіткаў.

Другі мовавед Зміцер Саўка падкрэслівае, што назва “імбрык” мае турэцкае паходжанне, але з гадамі выкарыстання адваявала сабе вызначаную прастору і знайшла прымяненне ў мастацкіх творах, на старонках газет і часопісаў. Яна магла выкарыстоўвацца як тое, у чым награваюць ваду, і без розніцы, для кавы ці чаю.

Узнікла слова, як сцвярджаюць спецыялісты, у пачатку 80-х гадоў. Вядома, што ў краязнаўчым музеі Заслаўя, які размяшчаўся ў памяшканні кальвінскага збора, дзе зараз знаходзіцца праваслаўная царква, быў выстаўлены “імбрык” — велізарная медная пасудзіна тонкай работы з доўгім носікам.

Ці ёсць яно ў друкаваных слоўніках? Так. У ТСБМ пад рэдакцыяй К.Крапівы (Мн.,1980): імбрычак — чайнік для заваркі чаю. Напрыклад: Медны самавар з размаляваным у кветкі імбрычкам наверсе стаяў пасярод стала. (А.Якімовіч). У беларуска-рускім слоўніку пад рэдакцыяй доктара філалагічных навук А.А.Лукашанца (Мн., “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 2012) чытаем: “імбрычак” — чайник.

Што кажа інтэрнэт? Ён выдае 352 тысячы артыкулаў.

На старонцы адкрытага шматмоўнага слоўніка BelMova, змешчанага ў інтэрнэце, таксама ёсць дадзенае найменне: імбрык (назоўнік м). Пераклады: ангелійская (eng): teapot; kettle; нямецкая (deu): die Teekanne; der Kessel; расійская (rus): чайник.

У польска-беларускім слоўніку, у артыкуле “imbryk” — значыць “чайнік”, “імбрык”, “заварнік”. Але наяўнасць слова “заварнік” і адсутнасць раздзялення значэнняў кропкай з коскай прымушае сумнявацца ў гэтай крыніцы. Бо польскае imbryk у тлумачальных слоўніках вызначаецца якраз як пасудзіна для гатавання, а “заварнік” — пасудзіна для настойвання.

Некаторыя перакладчыкі падаюць слова “чай” як “гарбата” (БРС, Мн., 2012). Зыходзячы з гэтага, чайнік — гэта гарбатнік. Дарэчы, “гарбата” знаёма інтэрнэту 87.200 раз, гарбатнік — 1.570. Выходзіць, што “імбрык” карыстальнікі сусветнай павуціны ўжываюць значна часцей.

Якімі з гэтых найменняў звычайна карыстаюцца землякі? Сярод калег-журналістаў знайшліся тыя, хто выкарыстоўвае ў сваёй паўсядзённай лексіцы толькі “чайнік”, але гатовы ўвесці ў абыход і два другія словы, асабліва “імбрык” — найменне гучнае, ёмістае, прыгожае.

Што кажа асіповіцкая моладзь?

Кола маіх як школьных, так і ўніверсітэцкіх сяброўрускамоўнае, — гаворыць 20-гадовая Яна Корбаль. — Таму ўжываем словачай”, але знаёмы і са словамгарбата”. “Імбрык” чую ўпершыню, хаця на слых яно маляўнічае, прыемнае.

А што думаюць пра тры гэтыя назвы настаўнікі беларускай мовы?

“Імбрык” не даводзілася сустракаць ні на старонках падручнікаў, ні ў мастацкіх тэкстах, — гаворыць Святлана Брызінская. —Гарбата” больш папулярнае, вучні яго таксама ведаюць. Прачай” і гаворкі нямаяно бытуе паўсюль. З першым словам абавязкова пасябрую і пазнаёмлю з ім сваіх падапечных.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем