Славацкія напевы асіповіцкіх артыстаў

Славацкія напевы асіповіцкіх артыстаў

Трэці год запар народны ансамбль народнай песні і музыкіЛюлечка” раённага Цэнтра культуры і адпачынку атрымаў запрашэнне прадставіць сваю канцэртную праграму ў Рэспубліцы Славакія. У 2015-2016 гадах калектыў удзельнічаў у святочных конкурсных праграмах, якія праходзілі ў сусветна вядомай здраўніцыБардзееўскія купелі”, свяце горада Бардзееў, а ў гэтым годзе стаў лаўрэатам I ступені міжнароднага фестывалюкірмаша народнай творчасці і рамёстваўБардзееўскі кірмаш2017”.

Гэта мерапрыемства мае старажытныя карані і праходзіць ужо 700 гадоў. Кожны раз у ім прымаюць удзел майстры і творчыя калектывы з розных краін. У гэтым годзе сваю культурную спадчыну прадстаўлялі майстры і музыкі са Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Украіны, Сірыі. Разам з “Люлечкай” Беларусь прэзентаваў і дзіцячы калектыў з Мінска.

— Для ўдзелу ў конкурснай праграме асіпаўчане падрыхтавалі паўгадзінную праграму, — дзеліцца ўражаннямі кіраўнік “Люлечкі” Наталля Андрушкевіч. Кожны нумар быў цёпла сустрэты гледачамі, і нават пасля сцэнічнага выступлення мы давалі канцэрты на біс прама на вуліцах горада! Прыемна было бачыць як шматлікія жыхары і госці горада прыпыняліся ля нас цэлымі кампаніямі, падпяваліЛявоніху”, спрабавалі танчыць нашу польку і раз за разам прасілі выканаць народныя песні. Удзельнікам калектыву прыходзілася часта імправізаваць, і таму, акрамя беларускіх, гледачы пачулі і рускіяРябину кудрявую” іКатюшу”, а падчас запісу інтэрв’ю дляРадыё Братыслава” мы спяваліКупалінку”, якая стала ўжо візітнай карткай Беларусі. Паездка цягнулася ўсяго тры дні, але пакінула ў душы вельмі добрыя і цёплыя пачуцці да Славакіі і яе гасціннага народа.

Наперадзе калектыў чакае ўдзел у фестывалях і канцэртах у Харватыі, Венгрыі і Германіі.

Ганна ШАРАМЕТ.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем