Скарбніца гісторыі зямлі Асіповіцкай. “Спачатку было Слова…”

Скарбніца гісторыі зямлі Асіповіцкай.  “Спачатку было Слова…”

Яшчэ адносна нядаўна навіна пра тое, што ў Асіповічах ёсць уласны музей, прымусіла б усміхнуцца нават мясцовых жыхароў. Аднак факт застаецца фактам: ён не толькі існуе, але і мае сваю ўласную экспазіцыю, якая карыстаецца поспехам у жыхароў і гасцей горада. Хаця шлях ад ідэі да рэальнасці быў занадта доўгім: рашэнне аб утварэнні установы было прынята ў 1999 годзе, і толькі праз 14 гадоў дзверы для наведвальнікаў адчыніліся…

— Першыя крокі рабіць заўсёды цяжка, — распавядае яе дырэктар Антаніна Сцяпанава. — Калі прый-шла сюды працаваць, то паставіла мэту стварыць не звычны для многіх савецкі музей, дзе прадстаўлены толькі экспанат і тэкст-апісанне, а такі, які б сам па сабе быў шыкоўным экспанатам. Пры дапамозе нашай мастачкі і дызайнера Кацярыны Шчацінка кожную залу аформілі адпаведна тэме, якую яна раскрывае. Асаблі-вым попытам карыстаецца так званая “хатка”, дзе праводзіцца традыцыйны вясельны абрад. Вялікая ўвага нададзена і тэме вайны і Халакоста на Асіповіччыне. Значную колькасць прадметаў ваеннага часу перадаў музею Юрый Сцяпанаў з Лапіч, які займаецца арганізацыяй пошукава-краязнаўчай дзейнасці на тэрыторыі раёна. Акрамя гэтага ў нас ладзяцца паказы мясцовых мастакоў, майстроў і калекцыянераў, разнастайныя майстар-класы. Значную ролю ў фарміраванні выстаў адыгрываюць мясцовыя прадпрыемствы, якія часта маюць свае музеі і могуць падзяліцца экспанатамі. Прыязджаюць выставы і з іншых гарадоў. Пасля запамінальных экзатычных насякомых Асіповічы чакае частка экспазіцыі Мірскага замка. Апошнім часам цесна ўзаемадзейнічаем з права-слаўнай царквой: “духоўныя сустрэчы”, на якіх удзельнікі абмяркоўваюць маральныя і рэлігійныя пытанні, сталі ўжо традыцыйнымі.

З’яднаныя адной мэтай

Любоў да гісторыі роднага краю, зацікаўленасць сваёй справай, апантанасць прагай пераўтварыць простае наведванне музея ў незвычайную прыгоду сабралі пад адным дахам людзей разнастайных прафесій і напрамкаў. Антаніна Францаўна адзначае:

— Нашу ўстанову па колькасці і якасці работнікаў можна назваць адметнай. Штат складаецца ўсяго з 8 чалавек, з якіх двое маюць ступень магістра — музейных і гістарычных навук. Не любы музей можа гэтым пахваліцца. Кожны з нас па сваёй сутнасці ўніверсальны. Напрыклад, Кацярына Шчацінка па адукацыі дызайнер, але адначасова цудоўна спраўляецца з работай мастака, экскурсавода і захавальніка фондаў. Марыя Саканцава працуе не толькі з копіямі гістарычных дакументаў, але і з афіцыйнымі паперамі, арганізоўвае кантакты з моладдзю, рабочы па абслугоў-ванні будынка дапамагае ў афармленні і г.д. Нягледзячы на розную спецыфіку работы, мы з лёгкасцю можам замяніць адзін аднаго, дапамагчы ў нечым. І ўсе святы адзначаем толькі разам! Вось дзякуючы агульнай, зладжанай працы і здолелі зрабіць тое, што некалькі гадоў таму здавалася марай.

Па словах Саканцавай, праца ў музеі можа часткова змяніць і погляд на некаторыя жыццёвыя пытанні:

— Цікава яшчэ тое, як наша работа дапамагае па-новаму раскрыць для сябе людзей, асабліва моладзь. Звычайна ўсе лічаць, что сучасныя хлопцы і дзяўчаты цікавяцца чым заўгодна, акрамя гісторыі, краязнаўства. Але вопыт паказвае, што сярод маладога пакалення ёсць людзі, якія не адносяцца абыякава да гісторыі ўласнай зямлі, да яго культурнай спадчыны.

…Пасля размовы з такімі нахненымі людзьмі заўсёды з’яўляецца пачуццё незвычайнай радасці. Радасці за тое, што яшчэ засталіся тыя, для якіх не ўсё вызначаюць грошы, тыя, якія робяць сваю справу, нягледзячы на складанасці. I яны не толькі захоўваюць мінулае, але і ствараюць будучыню.

Ганна ВЕЖНЯВЕЦКАЯ.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем