Шахматное королевство в осиповичской библиотеке

Шахматное королевство в осиповичской библиотеке

Культура

Цікавае месца

Чым радуюць кніжныя скарбніцы

Не сакрэт, што падчас навагодніх свят людзі ўпрыгожваюць не толькі сваё жыллё, але і месца працы, штогод ладзіцца штосьці новае. Вось і гэтыя тыдні не сталі выключэннем. Крэатыўна падрыхтаваліся да Новага года і Каляд у бібліятэках раёна.

Сапраўднае шахматнае каралеўства атрымалася ў работнікаў гарадской бібліятэкі № 1, дзе ўваход у залу абанементнага абслугоўвання абараняюць рыцары, а на стэлажах узвышаюцца вялізныя самаробныя шахматныя фігуры. Са столі “ляцяць” не звыклыя воку ў гэты час года сняжынкі, а папяровыя шахматы. Увогуле, бібліятэка напоўнена духам гэтай цудоўнай інтэлектуальнай гульні. Нават кожны жадаючы можа паспрабаваць свае сілы ў шахматах і пазмагацца на чорна-белых палях самаробнымі фігурамі. Рыхтаваць казачнае падарожжа ў краіну шахмат пачалі яшчэ ў лістападзе. Нездарма дэкарацыі атрымаліся маштабнымі.

Ёсць тут і навагодняя фотазона “Пакуль гадзіннік дванаццаць б’е”, а таксама тэматычныя выставы “Добрыя навагоднія сустрэчы”, “Кніжны карагод пад Новы год” і “Сямейныя святы — Новы год і Каляды”. Наведвальнікі бібліятэкі могуць адчуць каларыт мінулага стагоддзя, калі ніводнае свята не абыходзілася без паштовак. Гэты невялікі, але вельмі кранальны атрыбут урачыстасці заўсёды дапамагаў стварыць асаблівую святочную атмасферу. Маленькія пасланні з казачнымі персанажамі з нецярпеннем чакалі ва ўсіх кутках вялікай краіны Саветаў. Так, работнікі бібліятэкі аформілі рэтравыставу з паштовак 70-80-х гадоў “Навагодні вінтаж”.

Выставы для дзяцей і дарослых “Зімовай казачнай парою” і “Казкі навагоднія” прапануе Карытнянская вясковая бібліятэка. Тут заўсёды ёсць стэнд “Гульнятэка” з віктарынамі і конкурсамі рознай тэматыкі. Да 155-гадовага юбілею англій-скага пісьменніка Кіплінга бібліятэкар Валянціна Саковіч падрыхтавала выставу яго кніг, а таксама спецыяльную віктарыну па яго творчасці.

Вітрына “Далікатная пяшчота”, якую арганізавалі работнікі гарадской бібліятэкі № 2, зацікавіць амаль кожнага прахожага. Тут сабраны рарытэтныя ёлачныя цацкі і навагоднія вырабы. А для наведвальнікаў прыгатаваны тэматычныя падборкі літаратуры і перыядычных выданняў “Новы год да нас імчыць” і “Навагодні серпантын”. Кнігалюбы, напэўна, ацэняць утульнае крэсла ля каміна, дзе можна не толькі правесці час за чытаннем, але і зрабіць фота на памяць.

Дарэчы, падчас навагодніх свят асабліва варта пабываць у бібліятэках, бо кожная з іх падрыхтавала свае навагоднія і калядныя сюрпрызы.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем