С августа по октябрь в Осиповичах прошло три концерта народного духового оркестра

С августа по октябрь в Осиповичах прошло три концерта народного духового оркестра

Культура

У гарадскім садзе іграе духавы аркестр…

Са жніўня па кастрычнік на базе раённага Цэнтра культуры і вольнага часу прайшло тры канцэрты народнага духавога аркестра

Многія гледачы, сярод якіх былі не толькі гараджане, але і жыхары раёна, цікавіліся, што гэта за калектыў.

Так, аркестр існуе пры РЦК ужо больш за 25 гадоў. Але на працягу гэтага тэрмі-ну працаваў з рознай мерай актыўнасці.

Зараз калектывам кіруюць Андрэй Жалток і Наталля Галякова. Задзейнічаны ў ім людзі розных заняткаў: работнікі завода аўтаагрэгатаў, УКП ЖКГ і культуры, ваеннаслужачыя, студэнты і пенсіянеры. І не толькі асіпаўчане. Напрыклад, барытаніст Уладзімір Фамін прыязджае на рэпетыцыі з Бабруйска, дзе ён жыве. Аказваецца, у яго родным горадзе няма падобных згуртаванняў.

Андрэй Жалток расказвае, што знайсці музыканта-духавіка няпроста. У горадзе не так і многа людзей, якія на дастатковым узроўні валодаюць тым ці іншым інструментам, ды і тых цяжка ўгаварыць стаць удзельнікамі аркестра, бо гэта — рэпетыцыі кожныя выхадныя. А пасля напружанага тыдня многія аддаюць перавагу адпачынку з гаджатам у руках або рабоце на дачы. Да таго ж удзельнікі аркестра іграюць на ўласных інструментах, бо ва ўстанове культуры духавых інструментаў няма.

І тым не менш ёсць аматары, з якіх уласна і складаецца калектыў аркестра. Яны з задавальненнем дораць землякам шчаслівыя імгненні сустрэчы з прыгожай «жывой» музыкай. А рэпертуар падбіраюць, улічваючы пажаданні гледачоў, для многіх з якіх наведванне канцэрта — гэта вяртанне ў маладосць, успаміны пра блізкіх і зарад пазітыўных эмоцый.

У планах аркестра — уключэнне ў рэпертуар беларускіх твораў, каб далучаць землякоў да багатай культуры свайго народа.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем