“Рокерскія” выхадныя прайшлі ў Асіповічах

“Рокерскія” выхадныя прайшлі ў Асіповічах

Асіповічы — горад яшчэ адносна малады, але ўжо з гонарам можа святкаваць свае “годдзі”. Зараз жыхары раёна актыўна рыхтуюцца да 145 гадавіны райцэнтра, і з гэтай нагоды праходзіць шмат самых розных мерапрыемстваў. Напрыклад, у выхадныя Асіповічы сталі месцам збору аматараў байкаў і року з розных куточкаў краіны і нават з-за мяжы.

“Байк-Рок Фестываль-2017” сабраў удзельнікаў на базе адпачынку “Вяззе”. Пачаўся фэст а 17 гадзіне ў пятніцу, і ўрачыстае адкрыццё плаўна перайшло ў канцэртна-конкурсную праграму. Працягнуліся выступленні музыкантаў і на наступны дзень. Дарэчы, сёлета на традыцыйным фестывалі байкаў і року выступілі 30 гуртоў, у тым ліку і хэдлайнеры мерапрыемства — “Лепрыконсы”, “Дай Дарогу!”,  “ТТ-34” і “The VALERA”.  Геаграфія рокераў уражвае: Мінск, Віцебск, Гродна, Брэст, Масква, Санкт-Пецярбург, Твер, Смаленск… Цікава, што апошні горад прадстаўлялі зусім маладыя рокеры — дзіцячы гурт “SmoLKIDS”, дзяўчаты з якога ярка выдзеліліся на фоне дарослых музыкантаў.

За тры дні фестывалю на беразе Асіповіцкага вадасховішча пабывала больш за 1000 удзельнікаў і гасцей свята, сярод якіх 30 прадстаўнікоў Расійскай Федэрацыі, 6 — з Украіны і нават байкер з Польшчы. Што тычыцца асіпаўчан, то іх было дзесьці паўтары сотні.

Адным з яркіх момантаў фэсту стала наведванне байкерамі райцэнтра. 250 матацыклаў праехалі па галоўнай вуліцы горада і выстраіліся на плошчы, дзе правялі конкурс па самай павольнай яздзе, а з майстар-класам выступіў прызёр чэмпіянату Еўропы па стантрайдзінгу Уладзімір Пятроў. Прысутнічалі і павіталі ўдзельнікаў мерапрыемства і старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік, намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Міхаіл Грыгорчык. Правялі тут і дабрачынную акцыю “Падары дзецям шарык”: грошы, атрыманыя за прыблізна паўсотні яркіх паветраных шароў, будуць накіраваны на рахунак мясцовай спецшколы.

Адметна, што ў розыгрышы па ўваходных білетах фестывалю ўдача ўсміхнулася менавіта асіпаўчаніну — Алегу Драмарэцкаму. Яму дастаўся “трафейны” матацыкл, які мужчына тут жа прэзентаваў мясцоваму дзіцячаму мотаклубу “Легіён”.

 Упершыню такое мерапрыемства мы правялі ў 2007 годзе, — успамінае адзін з арганізатараў, індывідуальны прадпрымальнік Канстанцін Дубінчык. — Натуральна, розніца вялікая ва ўсіх накірунках. У разы больш стала ўдзельнікаў, музыкальных гуртоў, проста гасцей. Сур’ёзны маштаб запатрабаваў і вялікай арганізацыйнай работы, у тым ліку вырашэння розных бытавых пытанняў, аховы правапарадку. Прыцягнулі да гэтага шмат мясцовых арганізацый і ўстаноў: ФСК “Алімпія”, РАУС і ДАІ, РАНС, медыкаў, ратавальнікаў з райтаварыства ратавання на вадзе, УКП ЖКГ, 51 артбрыгаду, гандляроў. Карацей, прыклалі ўсе намаганні, каб фестываль, прысвечаны 145-годдзю роднага горада, ярка запомніўся кожнаму!

Па водгуках тых, хто правёў гэтыя выхадныя на нашым фэсце, усе засталіся задаволеныя. Чакаем у будучым зноў!

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота Ганны АБРАМКIНАЙ.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость