Раённае літаратурнае аб’яднанне «Літаратар» на працягу шасці гадоў існавання выконвае важную і пачэсную ролю — яднае ўсіх жадаючых пакінуць свой творчы след у культурным летапісе Асіповіччыны

— 26 членаў аб’яднання актыўна працуюць над стварэннем і папулярызацыяй твораў на беларускай мове, натхняючыся багатай гісторыяй і традыцыямі сваёй краіны, — адзначае кіраўнік «Літаратара», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Кавальчук. — Нашы вершы і проза пастаянна публікуюцца ў раённай газеце, часопісах «Нёман», «Аляксандр» і многіх іншых выданнях не толькі Беларусі, але і Расіі, штогод выходзяць калектыўныя і асабістыя зборнікі, праводзіцца шмат мерапрыемстваў па ўсёй рэспубліцы з удзелам асіповіцкіх мастакоў слова. Аднак мяне, як кіраўніка літаб’яднання, асабліва радуе той факт, што кожны мясцовы аўтар знаходзіць свайго чытача і пакідае цёплыя пачуцці нават у дзіцячых сэрцах. Пацвярджэнне таму — і безліч пытанняў ад школьнікаў падчас творчых сустрэч, і вялікая колькасць адзнак выдачы ў бібліятэчных фармулярах кніг членаў «Літаратара». Думаю, для любога паэта ці празаіка гэткая неабыякавасць — лепшая ўзнагарода.
Агата ЗІМІНА
