Рассказываем об успехах осиповичской ДШИ №1

Рассказываем об успехах осиповичской ДШИ №1

Культура

Творчасць моладзі

Аб рабоце дзіцячай школы мастацтваў № 1 газета расказвала не раз. Яскравы паказчык яе эфектыўнасці — вынікі разнастайных конкурсаў, у якіх удзельнічалі вучні ўстановы. Вось і зараз даведаліся, што рабяты прывезлі чарговы шэраг узнагарод.

Дастойна выступілі юныя музыкі на адборачным этапе IX Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча: Іван Хамяк, вучань Таццяны Стэцюк, пакарыў журы ігрой на баяне, у выніку чаго стаў лаўрэатам ІІІ ступені; цымбалісткі Валерыя Караткевіч і Крысціна Болбас (клас Ганны Арашковай) сталі лаўрэатамі ІІ і ІІІ ступеней адпаведна; на тую ж прыступку п’едэстала падняліся юныя гітарысты Ілля і Ягор Домскія (клас Алены Чумак).

Гітарысты Таццяна Савельева і Ягор Курашэвіч, вучні Святланы Бавінай, сталі лаўрэатамі І ступені Міжнароднага конкурсу “Шоу талентаў”. Высокі ўзровень падрыхтоўкі паказалі юныя музыкі і на V Міжнародным конкурсе “Новы акорд” на лепшае выкананне музыкі сучасных гітарных кампазітараў: у Івана Цімчанкі (Алена Чумак) Дыплом І ступені, у Дар’і Бярнат (Ірына Званок) — ІІ ступені.

У Міжнародным дыстанцыйным конкурсе дзіцячай творчасці “Вясёлка дзяцінства”, які праходзіў у Краснадары, Дыплом ІІ ступені атрымала юная скрыпачка Надзея Стукарчук (Святлана Бавіна).

Не ўступілі ім і маленькія танцоры. Харэаграфічны калектыў “Серпанцін” (Вікторыя Чаур) прыняў удзел ва Усерасійскім фестывалі-конкурсе “Творчыя людзі” і атрымаў Дыплом лаўрэата ІІ ступені, дыпломам такога ж кшталту адзначаны маленькія танцоры ў Міжнародным шматжанравым конкурсе “Мечтай с Музыкантофф”, а вось у Міжнародным конкурсе-фестывалі выканаль-ніцкага мастацтва “Тэрыторыя поспеху” сталі абсалютнымі пераможцамі.

Падрастае годная змена і асіповіцкім спевакам. Лаўрэатам І ступені Міжнароднага конкурсу мастацтваў “ГроднаSTAR” стала Маргарыта Аляшкевіч (Вольга Кавалёва), а вучань Аксаны Мысюцінай Максім Надзеявец атрымаў Дыплом ІІ ступені на Міжнародным конкурсе мастацтваў “Вышыня”. У VI Рэспубліканскім конкурсе юных вакалістаў “Спяваюць хлопчыкі” Максім Цімчанка (Таццяна Сідаровіч) і Арсеній Туміловіч (Ганна Здзешчыц) сталі дыпламантамі, а Яраслаў Якушаў — лаўрэатам ІІІ ступені.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем