Рамяство

Рамяство

Лялька

Загадчык філіяла мастацкага кірунку ДШМ № 1 Кацярына Пацкевіч навучае дзяцей вырабляць традыцыйныя лялькі

Усе мы родам з дзяцінства, таму добра разумеем, наколькі неабходна цацка дзіцяці. Але нашы прабабулі дадавалі ёй яшчэ і патаемны сэнс, робячы лялькі не толькі для гульні, але і для захавання здароўя, дабрабыту ці каб засцерагчы ад нячыстай сілы. Далучыць сучаснае пакаленне да культурнай спадчыны свайго народа вырашыла і Кацярына:

— Гэтыя вырабы маюць розныя функцыі. Ёсць гульнявыя, абярэгавыя і абрадавыя. Агульнае ў іх — адсутнасць твару. Нашы продкі лічылі, што праз вочы ў ляльку могуць трапіць нячысцікі, таму іх ніколі не малявалі. Яшчэ і дзіця можа праявіць фантазію і кожны раз прыдумваць новы выраз твару: смяецца цацка ці плача. Выраблялі іх з розных матэрыялаў: ільну, бавоўны, тканіны. Відаў лялек было вельмі шмат, бо рабілі іх амаль на ўсе выпадкі жыцця і прызначэнні іх былі таксама розныя. Суцешніца, мотанка, берагіня, дзеўка-баба і іншыя. Увогуле лялькі-абярэгі выраблялі толькі жанчыны, а вось прадстаўнікам моцнага полу нават забаранялася прысутнічаць у гэты час, выключэнне рабілася толькі для маленькіх хлапчукоў, але і тыя гулялі дзесьці асобна. Канечне, мы не ўсіх тонкасцей працэсу прытрымліваемся, бо вывучаем гэта рамяство, каб далучыцца да роднай культуры. Раней лялькі выконвалі без вострых прадметаў. Ад нажніц мы не адмаўляемся, але ж нічога не шыем: абмотваем тканіну стужкамі і робім вузельчыкі. Такія лялькі так і называюцца — мотанкі. Менавіта іх мы выбралі для першых работ. Дзяўчынкі займаюцца рознага ўзросту, ад 7 да 14 гадоў. Маленькім падабаецца рабіць сабе ляльку, нават падлічваюць, колькі іх ужо дома сабралася. А вось старэйшыя больш цікавяцца іх патаемным прызначэннем як абярэга.

Стварэнне народных лялек — вельмі цікавае мастацтва, бо яно не проста адлюстроўвае ўменне аўтара, але і пераносіць нас у далёкае мінулае. Шляхам вырабу абрадавых лялек мы таксама можам даведацца, як жылі беларусы, што іх хвалявала, якія інтарэсы і каштоўнасці ў іх былі.

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем