Прыцягальна! Карэспандэнт «АК» пагутарыла з загадчыкам раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандрай Ткачовай

Прыцягальна! Карэспандэнт «АК» пагутарыла з загадчыкам раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандрай Ткачовай

“Вы натхняеце на творчасць людзей рознага ўзросту. А які ўнутраны матыватар жыве ў самой?” З гэтага пытання распачалі гутарку з загадчыкам раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандрай Ткачовай.

Аказваецца, той нябачны магніт, які цягне да стварэння ўсялякіх цікавых рэчаў, павінен быць ледзь не ад нараджэння. І звязаны ён з сэрцам і самымі тонкімі струнамі душы, адчуваннем радасці і светлага шчасця ад працэсу. Добрая навіна для тых, хто такога агеньчыку пакуль не адчувае: яго можна запаліць.

Культываваць цікавасць да творчасці і прызваны дзевяць клубных фарміраванняў, якія аб’ядноўваюць амаль 90 удзельнікаў, сярод якіх 50 дзяцей. Гэта клубы “Папяровая лаза”, “Ганчарнае кола”, “Творчыя людзі”, гурткі “Творчасць”, “Залатая саломка”, “Керамічная галерэя”, “Умелыя ручкі” і “Калаўрат” аднайменнай інклюзіўнай студыі керамікі, а таксама ўзорная студыя ткацтва “Чароўныя ўзоры”. Тлумачыць, чым напоўнены заняткі, не будзем: аб гэтым расказваюць самі назвы фарміраванняў. Калектыў цэнтра невялікі, але масціты: у шэрагу іншых працуюць тры члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, народны майстар.

2025 год для ўстановы выдаўся прадукцыйным. Было нямала ўсялякіх дасягненняў. Асабліва выніковай аказалася паездка ў Александрыю на рэспубліканскае свята “Купалле”: тут у рамках абласнога конкурсу “Дрэва жыцця” Дыпломамі І ступені адзначаны кіраўнікі ўзорнай студыі ткацтва Аляксандра Рыбак і Кацярына Пацкевіч, ІІ ступені — майстар народных мастацкіх рамёстваў Таццяна Хомчанка. На абласных “Дажынках” трэцяе месца заваявала калектыўная работа “Плён Цёткі”.

Хвалюючым этапам было чарговае пацвярджэнне студыяй ткацтва звання “ўзорная”.

У снежні майстры цэнтра сталі часткай важнай культурнай падзеі — выязной калегіі ўпраўлення культуры аблвыканкама і абласнога семінара дырэктараў клубных фарміраванняў.
Былі арганізаваны яркая выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і серыя майстар-класаў: па ганчарстве, саломапляценні, валянні з шэрсці, ткацтве паясоў і ручнікоў, а таксама іншыя.

Дарэчы, пра майстар-класы. Гэта адна з найбольш практыкуемых форм узаемадзеяння з аматарамі творчасці. Нярэдка ўстанову наведваюць групы школьнікаў, для якіх праводзяцца экскурсія па цэнтры і заняткі, пасля чаго дзецям на ўспамін застаюцца зробленыя імі пад кіраўніцтвам спецыялістаў работы. Кожны тыдзень праводзяцца платныя майстар-класы. Кошт іх сімвалічны — пяць рублёў, а ўражанне — неперадавальнае. Па папярэднім запісе могуць прыйсці і дарослыя, і дзеці.

Цяжка пераацаніць ролю ўстановы ў справе захавання агульнай культурнай спадчыны. Ствараючы вырабы, асабліва конкурсныя, дакладна выконваюцца традыцыі, належныя таму ці іншаму рамяству. Майстроў РЦНР ведаюць не толькі ў нашым раёне — без іх удзелу па вялікім рахунку не абыходзіцца ні адно маштабнае свята, але і ў вобласці, і нават у рэспубліцы. …У вялікія вокны ярка свеціць сонца, нагадваючы, што вясна не за гарамі. Вакол — безліч прадметаў,
зробленых увішнымі рукамі, з асаблівай энергетыкай, а ў галаве — трывалая думка: “Трэба абавязкова запісацца на майстар-клас!” Нейкі ўнутраны голас падказвае дэталі — па ганчарстве. Ужо нават уяўляецца кавалак гліны, прыемны навобмацак і падатлівы ў руках… І сапраўды, цэнтр рамёстваў — чароўнае месца! Хто не верыць — прыходзьце, каб пераканацца ў гэтым асабіста.

Валянціна Корбаль

Последние новости

Происшествия

Житель Осиповичей погиб во время рыбалки на Вилейском водохранилище

17 февраля 2026
Читать новость
Культура

Прыцягальна! Карэспандэнт «АК» пагутарыла з загадчыкам раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандрай Ткачовай

17 февраля 2026
Читать новость
Общество

Живая память: как в Осиповичах отметили День памяти воинов-интернационалистов

17 февраля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Андрей Пышник назначен на должность главного тренера футбольного клуба «Осиповичи»

17 февраля 2026
Читать новость
Общество

Прямая линия с начальником Могилёвского областного управления Департамента государственной инспекции труда Министерства труда и социальной защиты РБ

17 февраля 2026
Читать новость
Происшествия

Житель Осиповичей предстанет перед судом: он выращивал коноплю и угощал знакомых

17 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем