Прошла презентация альманаха «Голоса Осиповичской земли»

Прошла презентация альманаха «Голоса Осиповичской земли»

Культура

Залацінкі натхнення

4 лютага ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу адбылася прэзентацыя першага зборніка літаратараў, мастакоў і творчых калектываў горада і раёна пад назвай “Галасы асіповіцкай зямлі”.

Альманах стаў вынікам шматмесячнай работы члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, кіраўніка мясцовага літаратурнага аб’яднання “Літаратар” Тамары Кавальчук. Выданне змясціла вершы і апавяданні, карціны асіповіцкіх аўтараў, а таксама звесткі пра народныя калектывы раёна.

Павіншаваць майстроў слова завіталі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня райарганізацыі Беларускага фонду міру Ганна Землянухіна і загадчык сектара культуры райвыканкама Ірына Раманчук. У сваім выступленні Ганна Уладзіміраўна адзначыла, што кніга, упершыню аб’яднаўшая прадстаўнікоў творчай эліты, адметная яшчэ і выхадам у знакавую для Асіповічаў дату — 150-годдзя з дня заснавання, добрым словам успомніла паэта, журналіста, былога галоўнага рэдактара “Асіповіцкага края” Анатоля Тамашэўскага, якога не стала ў мінулым годзе, прачытала яго вершы і прапанавала ўшанаваць памяць творцы хвілінай маўчання. Затым адбылося ўручэнне экзэмпляраў “Галасоў асіповіцкай зямлі” ад райарганізацыі Беларускага фонду міру мастакам і паэтам.

З рук Ірыны Аляксандраўны кнігі атрымалі кіраўнікі творчых калектываў устаноў культуры. Таксама яна паведаміла, што з альманахам могуць пазнаёміцца ўсе жадаючыя: кнігі з’явяцца на паліцах бібліятэк горада і раёна.

Падчас прэзентацыі гледачы маглі паслухаць вершы, атрымаць асалоду ад выканання аўтарскай песні паэткай Лёляй Багдановіч, у чарговы раз здзівіцца непаўторнай чароўнасці народных кампазіцый, праспяваных ансамблямі “Вязанка” Вяззеўскага сельскага Дома культуры і “Вяселле” Каўгарскага сельскага клуба, зарадзіцца энергіяй ад удзельнікаў ансамбля эстраднага танца “Капрыз” РЦК. Працавала і выстава мастацкіх палотнаў.

Падводзячы вынікі работы над зборнікам, Тамара Кавальчук падзякавала Ганне Землянухінай і Ірыне Раманчук за дапамогу ў выданні кнігі і выказала надзею, што гэтая ініцыятыва атрымае працяг, бо крыніца талентаў Асіповіцкай зямлі пастаянна поўніцца новымі імёнамі.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем