Прафсаюзнае жыццё ў Асіповіцкім раёне. Новыя імёны вядомы

Прафсаюзнае жыццё ў Асіповіцкім раёне. Новыя імёны вядомы

 

Раённы этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”, які прайшоў пад эгідай ФПБ у мінулую пятніцу ў МПЦ “Равеснік”, стаў знакавай творчай падзеяй студзеня. Па-першае, яго можна лічыць мерапрыемствам, якое распачало Год культуры на Асіповіччыне, па-другое, ён аб’яднаў каля сотні працаўнікоў з розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Як падкрэсліла ў сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў творчага марафону старшыня райаб’яднання арганізацый прафсаюзаў Алена Паргачова, сёлета конкурс меў свае адметнасці: удзельнічаць у ім можна было ўсім членам прафсаюза, незалежна ад узросту, а да “сцэнічнай творчасці” дадалася намінацыя “выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. I гэта рашэнне было абгрунтаваным: толькі ў нашых “пярвічках” знайшлося чатыры дзясяткі чалавек, якія пажадалі прадэманстраваць свае работы і падзяліцца вопытам. Прычым гэта людзі самых розных прафесій — стралок стралковай каманды на станцыі Асіповічы Барыс Пятровіч, прыбіральшчыца службовых памяшканняў вучэбна-вытворчага камбіната Раіса Ляшкевіч, лабарант СШ № 2 Віта Iванова, інжынер электрасувязі ЗВЭС “Белтэлекам” Андрэй Чыжык, настаўніца пачатковых класаў СШ № 1 Алена Багдановіч, свідравальшчыца АЗАА Лілія Жук, медсястра спецшколы-інтэрната Мая Сунгурава, рэдактар аддзела эканомікі райгазеты Дзмітрый Саўрыцкі і другія.

Усіх гэтых людзей аб’ядноўвае імкненне да самавыяўлення праз творчасць, бакоў у якой вельмі шмат: карціны, фотаздымкі, вязанне, вышыўка, ткацтва, падзелкі з самых разнастайных матэрыялаў.

Пераможцамі вызначаны вядучы спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райсельгасхарчу Вольга Варанец, інжынер Асіповіцкага УМГ ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” Галіна Громава, педагог дадатковай адукацыі раённага Цэнтра турызму і краязнаўства Анатоль Калугін. Гэта — лідары ў “дэкаратыўна-прыкладным мастацтве”. Таксама абласная сцэна ўбачыць музычна-танцавальныя кампазіцыі ў выкананні прадстаўнікоў “пярвічкі” УМГ “Як сустрэліся два кумы” і Пратасевіцкай СШ “На кірмашы”, вакальна-харэаграфічную “Неба”, падрыхтаваную сумесна Цэнтрамі творчасці дзяцей і моладзі і дашкольнага развіцця дзіцяці.

Падтрымліваем нашых!

профсоюз 01 профсоюз 11 профсоюз 10 профсоюз 09 профсоюз 08 профсоюз 07 профсоюз 06 профсоюз 05 профсоюз 04 профсоюз 03 профсоюз 02

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость