Перадвелікодны тыдзень

Перадвелікодны тыдзень

у Беларусі называлі па-рознаму — “святы тыдзень”, “белы тыдзень”. Назва “белы” ў дадзеным выпадку мае некалькі значэнняў. З аднаго боку, да чыстага чацвярга ўсе сілы людзей скіроўвалiся на ўпарадкаванне ў гаспадарцы. Прычым навядзенне парадку ў хатах праводзілася на “глабальным узроўні”: вымываліся падлогі, сцены і г.д. З другога боку, “белы” ўказвае на ідэю навалецця: пачынаецца новы цыкл, новы земляробчы сезон, белы свет як бы ствараецца наноўку.

Надзвычай цікавым і важкім у велікодным календары быў так званы чысты чацвер, калі трэба было прывесці ў парадак і сябе. Пажадана і абавязкова памыцца да ўзыходу (!) сонца.

Перад чыстым чацвяргом на вуліцу выносілі хлеб і соль. Лічылася, што яны набываюць энергію дадзенага перыяду.

З пятніцы пачыналася актыўнае духоўнае прыгатаванне да свята — Вялікая пятніца. Існавала традыцыя так званага чацвяргавання, калі, прыйшоўшы са службы, пераходзілі на вельмі строгі пост, фактычна на адну ваду. Усялякая фізічная праца катэгарычна забаранялася.

У суботу пяклі булкі, фарбавалі яйкі ў колеры сонца — чырвоны, жоўты, аранжавы. Дарэчы, дадзеная ідэя звязана з дахрысціянскімі ўяўленнямі. З прыняццем хрысціянства чырвоны колер яек стаў суадносіцца з крывёю Хрыста.

Фото использовано в качестве иллюстрации

Галоўныя стравы — яйкі, булкі, мясныя пачастункі.

У велікодную ноч у хаце не палілі святло, не замыкалі дзверы. Стараліся вытрымліваць бадзёрасць, каб адчуваць сябе добра цэлы год.

У ноч з суботы на нядзелю ва ўсіх храмах адбываліся службы. Самая цікавая і відовішчная іх падзея — хрэсны ход. Людзі прыходзілі, каб асвяціць яйкі, булкі, іншыя велікодныя стравы і як бы ачысціцца, пранікнуцца атмасферай светлага свята. Традыцыі ўсяночных, асабліва ў тых мясцовасцях, дзе былі цэрквы, даволі строгія.

Велікодная раніца была вельмі насычанай і распачыналася яна па-святочнаму. Пасля ўсяночнай трэба было як мага хутчэй ісці або ехаць дамоў, каб быць першым ва ўсіх гаспадарчых справах. Меркавалася, што з набажэнства трэба прынесці свечку. Калі данясеш запаленай і распаліш ад яе іншыя свечкі ў хаце — добрая прымета. Асвечаныя яйкі клалі ў ваду, а потым ёй мылі твар, каб быць здаровенькімі, чырвоненькімі. У асобных выпадках яйка каталі на твары.

Вялікдзень — гэта сямейнае свята, калі за сталом збіраліся ўсе родныя. Адно яйка дзялілі на колькасць членаў сям’і, каб яны былі заўсёды разам. Потым разгаўляліся, спрабавалі скаромінку.

Да абеду жыццё заціхала. А ўвечары пачыналіся велікодныя гульні. Распаўсюджаны ўнікальны валачобны абрад — абыход дамоў у велікодную нядзелю, які суправаджаўся выкананнем валачобных песень. Яго ўдзельнікі — мужчыны сярэдніх гадоў і маладыя хлопцы. У адрозненне ад калядоўшчыкаў, сярод валачобнікаў не было пераапранутых. Узначальваў групу “пачынальнік”, або “запявала”, які кіраваў усім абрадам, сам пачынаў спевы, прымаў узнагароду ад гаспадароў. Яму дапамагалі музыканты (з дудой і скрыпкай) і “механоша”, у абавязкі якога ўваходзіла нашэнне мяшка з атрыманымі за спевы падарункамі. Валачобнікі хорам выконвалі адпаведную песню:

Гаспадар ты наш з гаспадыняю,
Не тамі нас доўга, адары нас борздка
Невялікім скарбам — чырвоным яйкам.
Са двара пойдзем, прыпяваючы,
Пана гаспадара велічаючы.

У гэты дзень па вёсцы таксама хадзілі і дзеці, якіх хросныя бацькі, сваякі, суседзі і нават незнаёмыя людзі частавалі яйкамі, булкамі, цукеркамі і іншымі прысмакамі.

На Вялікдзень прынята вітаць адзін аднаго “Хрыстос уваскрос!” — “Сапраўды ўваскрос!” і абменьвацца трохразовымі пацалункамі. Гэты звычай увасабляе тую даніну, якую вернікі аддаюць Усявышняму за тое, што ён зрабіў для людзей, і за тыя ахвяры, якія прынёс дзеля іх.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость