Падарожжа ў “Вообразилию”

Падарожжа ў “Вообразилию”

У дні вясновых канікул у бібліятэках краіны праходзіць тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.

У пятніцу ў гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылося адкрыццё гэтага тыдня. Сваім гледачам, вучням першага класа СШ № 4, узорны лялечны тэатр “Ялінка” прадставіў выступленне, прысвечанае творчасці выдатнага пісьменніка Барыса Захадзера. Юныя артысты паказалі інсцэніроўкі на яго вершы “Дырки в сыре”, “Муха-чистюха”, “Про летающую корову”, “Мы друзья” і іншыя. Прадстаўленне адкрывала Купалінка, вядомая нам па творах беларускага фальклору. Яна правяла цікавую гульнявую праграму, падчас якой дзеці адгадвалі персанажаў казак, даведаліся шмат новага, смяяліся, пляскалі ў далоні і тупалі нагамі. Адным словам, адкрыццё тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ўдалося. Да таго ж падчас школьных канікул у бібліятэцы пройдуць пазнавальна-гульнявая праграма “В каждой книжке свой секрет”, гульня-віктарына “Корней Чуковский и его чудо-книжки”, гульнявое асарці “Почитаем, поиграем и загадки отгадаем” і іншыя. Але не будзем раскрываць усе сакрэты — прыходзьце, бо лепш адзін раз убачыць і паўдзельнічаць, чым сто разоў пачуць!

 

 

 

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем