Осиповичский народный хор ветеранов уже 35 лет радует земляков своим творчеством

Осиповичский народный хор ветеранов уже 35 лет радует земляков своим творчеством

Музыка і спевы

Душа на пенсію не ідзе

35 гадоў радуе землякоў сваёй музычнай творчасцю народны хор ветэранаў

У гады росквіту ён налічваў парадка 40 чалавек. Сёння ў ім удзельнічае 24 ветэраны працы. Раней у складзе калектыву было нямала ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Як сапраўдныя салдаты, яны да апошняга выступалі на сцэне…

На працягу гісторыі хор узначальвалі Мікалай Сідоранка, Віктар Шышкавец, Юрый Камісараў, Людміла Грынько. 6 гадоў ім кіруе Эла Кузьміна. Акампаніятарам доўгі час быў Іван Мініч, зараз яго змяніў Аляксандр Яўсейчык.

Даюць канцэрты да дзяржаўных свят, прымаюць  удзел ва ўрачыстых праграмах. На выездах выступаюць не ў поўным складзе, а вакальнымі групамі, што абумоўлена транспартнымі праблемамі. Сёлета выступалі на сцэне РЦК, у Верайцах, Свіслацкім доме культуры, клубах вёсак Каўгары і Радуцічы. Маюць сваіх пастаянных слухачоў, якія не прапускаюць ніводнага канцэрта.

Самыя любімыя творы — тыя, аўтарам якіх з’яўляецца Іван Мініч. Асноўная іх тэматыка — патрыятызм, прыгажосць роднай зямлі, каханне. Нярэдка і самі ўдзельнікі прапаноўваюць нейкія творы.

У складзе калектыву — былыя чыгуначнікі і медработнікі, ваеннаслужачыя і педагогі. Людміла Архіпенка, Ларыса Абразцова, Вячаслаў Несцераў — выдатныя салісты, а Ганна Кычакова — пастаянная вядучая. Самы вялікі стаж удзелу ў хоры мае Анатоль Ляўковіч. Не менш выступаў і Уладзімір Белахвостаў, які, на жаль, зараз ужо не ўдзельнічае ў творчай дзейнасці. Самая вясёлая ўдзельніца — Галіна Гамаюнава. А такіх цікавых баек і забаўных гісторый, як у Інэсы Дарашкевіч і Вольгі Гарэцкай, цяжка дзе знайсці. Найбольшую колькасць песень ведаюць Тамара Еўдакімовіч і Галіна Лашманава, а Валянціна Ігнаткова лепшая складальніца прыпевак. Самым высокім голасам валодае Таццяна Рыдкіна, а найбольш зычным — Марыя Цвыркоўская. Аляксандра Касічкіна паказвае прыклад аптымістычнага стаўлення да жыцця, а Любоў Мішчанка зараджае актыўнасцю. Людміла Сатнічэнка заўсёды дапамагае кіраўніку працаваць з салістамі, а Валянціна Лапко можа зачараваць напеўнасцю і лірызмам. Словам, Эла Генадзьеўна лічыць, што ўсе ўдзельнікі яе калектыву самыя-самыя. Хоць яны ўсе ўжо на пенсіі, але душа ўзросту не мае: яна заўсёды маладая. У гэтым можа пераканацца кожны, наведаўшы чарговае выступленне калектыву. Дарэчы, у хор прымаюць усіх, хто любіць спяваць і жадае дарыць іншым прыемныя імгненні сустрэчы з песняй.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем