“Ноч музеяў” у Асіповічах

16 мая з 18.00 да 21.00 раённы гісторыка-краязнаўчы музей (вул. Інтэрнацыянальная, 48) запрашае жыхароў і гасцей горада на квэст «Асіповічы — горад са знакам якасці», які пройдзе ў рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».
Заданні ў квэсце прадугледжаны разнапланавыя: пазлы, фотакрыжаванка, пошук элементаў і знакаў у прадметах, гістарычныя загадкі, а таксама інтэрактыўныя заданні (лепка з цеста, зборка канструктара, стральба ў ціры). У рамках квэста ўдзельнікі наведаюць не толькі пастаянную экспазіцыю музея, але і выставу прадукцыі некаторых асіповіцкіх прадпрыемстваў. У канцы мерапрыемства кожны атрымае салодкі сувенір.
Тэлефоны для даведак: 25-271, 24-642.
Агата Зіміна
