Недавно в осиповичском историко-краеведческом музее прошла литературная гостиная

Недавно в осиповичском историко-краеведческом музее прошла литературная гостиная

Творчасць

Куточкі чалавечых душ

Днямі ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася літаратурная гасцёўня, на якой Тамара Кавальчук прэзентавала дзве новыя кнігі, якія сёлета ўбачылі свет

Паэтычныя радкі, выкліканыя прыгажосцю прыроды, яркімі пачуццямі, філасофскімі разважаннямі, у душах землякоў нараджаюцца не так і рэдка. Звычайна яны занатоўваюцца. А далейшы лёс у вершаў розны. Адны так і захоўваюцца ў сшытачку ў патаемным месцы, іншыя гучаць у розных аўдыторыях ці, пакладзеныя на музыку, ідуць (больш дакладна, ліюцца) у масы. Некаторым удаецца трапіць на старонкі газеты. А нейкай частцы дастаецца лёс выйсці ў свет асобным зборнікам, каб прадоўжыць уласнае жыццё.

На Асіповіччыне не так многа паэтаў выдалі кнігі сваіх твораў. Сярод іх толькі два члены Саюза пісьменнікаў Беларусі — гэта Лёля Багдановіч і Тамара Кавальчук.

Апошняя спрабуе сябе ў розных літаратурных жанрах. Напрыклад, новы зборнік называецца «Ларэц паданняў». У ім змешчаны легенды і паданні, якія Тамара пачула калісьці, а затым літаратурна апрацавала. Наогул яна ўжо надрукавала 16 кніг, напісаных на абедзвюх дзяржаўных мовах. Назвы захапляюць сваёй лірычнасцю і любоўю да Радзімы: «Мой казачны край», «Души закрома золотые», «Уголки человеческих душ», «Па роднай старонцы». Паэтэса з’яўляецца літаратурным рэдактарам Міжнароднага літаратурна-мастацкага альманаха «Сузор’е», пераможцай многіх міжнародных літаратурных конкурсаў. Расійскім Саюзам пісьменнікаў узнагароджана зоркай «Наследие» ІІІ ступені, медалём Ганны Ахматавай і Георгіеўскім медалём.

І, хоць сваёй малой радзімай лічыць нараўлянскую зямлю, дзе прайшло яе дзяцінства, Асіповічы сталі другім родным домам на доўгія гады. Тут яна нарадзілася як пісьменніца і паэтэса. Дарэчы, вершы сталі класціся на паперу толькі некалькі гадоў таму. Раней яны нараджаліся ў душы, але там і захоўваліся, чакаючы свайго часу, набіраліся сакавітасці і нейкай жыццёвай мудрасці, каб потым знайсці свой дакладны шлях да чытачоў. А што ў паэтэсы ёсць свае чытачы, пераканала літаратурная сустрэча. Людзі, якія самі друкуюцца, а таксама тыя, хто не піша, але сябруе з паэтычным словам, цікавіцца вершамі, сабраліся ў зале музея, каб чарговы раз паслухаць творы, напоўненыя глыбокім сэнсам, якія застаўляюць задумацца аб вечных каштоўнасцях, сэнсе жыцця.

Вершы перамяжаліся з песнямі, якія выканалі матуля і сын Марыя і Іван Гнядзько. Адметна, што творы Тамары Кавальчук гучалі не толькі з вуснаў аўтара. Іх чыталі паэты з Бабруйска, якія прыехалі на мерапрыемства, а таксама асіпаўчане самых розных прафесій.

Размова вялася доўга, паступова перайшоўшы ў фармат гутаркі за чаем, дзе абмяркоўваліся разнастайныя тэмы. Паэзія — гэта ж і ёсць само жыццё са сваімі раўнінамі і пагоркамі, ручаінамі і купінамі. Тым і прывабнае.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем