Нашым татам — наша любоў

Нашым татам — наша любоў

Дзень бацькі сёлета адзначылі ў краіне ўпершыню. Але гэта свята адразу прыйшлося даспадобы ўсім, асабліва дзецям, якія не шкадавалі цёплых слоў і моцных абдымкаў

Вязаўніцкі Дом культуры сумесна з бібліятэкай правялі віктарыну “Мой любімы тата”, на якой прысутнічалі мясцовыя хлопчыкі і дзяўчынкі і іх таты.  Гутарка, салодкі стол, дыскатэка — атрымалася  сапраўды сямейнае свята. Дадому адправіліся з цудоўнымі ўражаннямі і новымі кнігамі, атрыманымі ў бібліятэцы, каб было чым заняцца дома ўвечары.

Хоць выхаванцы тэатральнага гуртка “Маска” Вяззеўскага СДК больш за ўсё любяць выступаць на сцэне, але яны разумеюць, што любая пастаноўка — гэта не толькі вывучаная роля і работа над дыкцыяй, але яшчэ і касцюмы, грым, дэкарацыі. Таму гэтыя рабяты — майстры на ўсе рукі. А ў канцы мінулага тыдня іх рукі былі заняты вельмі важнай справай: дзеці клапатліва выраблялі падарункі для сваіх самых надзейных і шчырых гледачоў — татаў. Рабяты расказвалі, дзе працуюць іх бацькі, дзяліліся, што сумуюць, калі родны чалавек ад’язджае ў камандзіроўку ці заняты справамі. Думаецца, кожнаму прадстаўніку моцнага полу прыемна такая ўвага.

У Жорнаўскай сярэдняй школе прайшла выстава малюнкаў “Мой тата”. Гледачы пераканаліся, што дзеці змаглі ў партрэтах перадаць не толькі знешні выгляд, але і характар бацькі, яго настрой і звычкі. А ў школьнай бібліятэцы вучням прапанавалі кнігі, якія расказваюць пра слаўных мужчын, татаў і дзядуляў. Песнямі і вершамі віталі хлопчыкі і дзяўчынкі бацькоў, якія наведалі школу 21 кастрычніка. А нямногім мужчынам, якія ёсць у  калектыве ўстановы адукацыі, былі прыемнымі словы віншаванняў ад калег-жанчын.

Шэраг мерапрыемстваў прайшоў і ў іншых установах культуры, адукацыі, у арганізацыях і на прадпрыемствах.

Бацькоўскі тыдзень завяршыўся. Але ім не абмяжоўваецца ўвага і павага да бацькоў. Цёплыя словы, падтрымка, невялічкія сюрпрызы патрэбны ўсім і кожнаму, незалежна ад дат календара, сацыяльнага статусу ці пары года.

 

Последние новости

Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Неожиданный “Багратион”

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление осиповчан с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 июля для всех знаков зодиака

3 июля 2025
Читать новость
Общество

ФК “Осиповичи” — ФК “Локомотив” — 1:1

2 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет турнир по быстрым шахматам, посвященный Дню Независимости Республики Беларусь

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем