На полигоне «Осиповичский» освятили источник

На полигоне «Осиповичский» освятили источник

У гонар Аляксандра Неўскага

У часы Расійскай імперыі армія і царква мелі цесныя ўзаемасувязі — падтрымлівае традыцыю і сучасная Беларусь. Вось і на мінулым тыдні мясцовыя артылерысты і настаяцель Крыжа-Уздзвіжанскага храма протаіерэй Аляксандр Кісялёў сумеснымі намаганнямі правялі чарговае мерапрыемства.

Напрыканцы года афіцэрскі сход 51 гвардзейскай артылерыйскай брыгады на чале з новым камандзірам Аляксеем Ратушным вырашылі добраўпарадкаваць знаёмую многім ваеннаслужачым крынічку на палігоне “Асіповіцкі”. Існуе яна ўжо дастаткова даўно, тут рэгулярна бяруць ваду для піцця, але выгляд дагэтуль мела не вельмі прыгожы. За сабраныя афіцэрамі сродкі і намаганнямі ваеннаслужачых часці ў даволі кароткі тэрмін крыніцу прывялі да ладу, усталявалі крыж, памятны камень, навес, указальнікі, арганізавалі пад’езды да месца. І ў знакавы для праваслаўных веруючых дзень Вадохрышча запрасілі сюды гасцей.

 Ваеннаслужачыя звярнуліся з пытаннем, ці мажліва гэту крыніцу асвяціць, — расказвае айцец Аляксандр. — Ніякіх перашкод не было, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім таксама ініцыятыву падтрымаў і благаславіў. Назвалі крынічку ў гонар абаронцы ўсіх воінаў святога князя Аляксандра Неўскага.

А 13 гадзіне айцец Аляксандр пачаў службу, а пасля акрапіў усіх прысутных ужо асвечанай вадой з крыніцы. Жадаючыя маглі таксама набраць сабе вадзічкі або, прытрымліваючыся традыцый Вадохрышча, абліцца ёй — шэраг ваеннаслужачых з задавальненнем апошняй магчымасцю скарысталіся.

 Зразумела, плануем і далей развіваць крыніцу. Магчыма, атрымаецца і купальню зрабіць, — адзначае палкоўнік Ратушны. — Натуральна, у любы час кожны жадаючы на тэрыторыю палігона прыйсці не зможа, але ў значныя праваслаўныя святы будзем рабіць так званыя дні адчыненых дзвярэй. Завітвайце!

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем