Музей у Асіповічах: погляд у мінулае праз фотааб’ектыў

Музей у Асіповічах: погляд у мінулае  праз фотааб’ектыў

…Група паляўнічых са стрэльбамі павольна рухаецца па лясных сцежках. А вось ужо і здабычу дэманструюць перад фотакамерай. Ды не абы-якую: мядзведзі ды ласі. Звяртаем увагу на знешні выгляд, адзенне паляўнічых…

 Нават цяжка ўявіць, што падзеі, якія адлюстраваны на гэтых здымках, адбыліся 125 гадоў таму. Да нас яны дайшлі дзякуючы майстэрству фатографа Йохана Хіксы — немца па паходжанні, які служыў у князя Пятра Вітгенштэйна. Старэйшая сястра князя — княгіня Марыя Гогенлоэ-Шылінгфюрст, унучка Дамініка Радзівіла — валодала 170 маёнткамі, мела больш за мільён гектараў на тэрыторыі сучаснай Беларусі і вельмі любіла ў час іх наведвання выязджаць на паляванне.

охота марии гогенлоэ в осиповичах

Яе землі размяшчаліся і на тэрыторыі цяперашняга Асіповіцкага раёна, а таму землякі таксама маюць нейкае дачыненне да таго, што занатавана на гэтых здымках. Так вырашылі работнікі замкавага комплексу “Мір” і нашага гісторыка-краязнаўчага  музея, чым і было абумоўлена адкрыццё фотавыставы “Паляванні кн. Марыі Гогенлоэ ў Мінскай губерні ў 1889 г.”, якое адбылося днямі.

На ўрачыстасці ў музеі прысутнічалі педагогі, краязнаўцы, людзі, якія захапляюцца фотасправай, прадстаўнікі грамадскасці. Каб наведвальнікам лягчэй было акунуцца ў атмасферу канца ХІХ стагоддзя, нагадаць асаблівасці быту, падзеі і адносіны, госці “Міра” разыгралі сцэну з жыцця княгіні Марыі, а потым звярнуліся да асіпаўчан з просьбай дапамагчы вызначыць месца падзей, адлюстраваных на некаторых здымках. Напрыклад, вёсак з назвамі Буда і Дзераўцы ў краіне існавала нямала, але архіўныя дадзеныя ўказваюць менавіта на наш раён. Каб упэўніцца ў сваіх меркаваннях, навукоўцы шукаюць дакументальныя пацвярджэнні. А, можа, хтосьці з наведвальнікаў і наогул пазнае на групавых фатаграфіях кагосьці з мясцовых жыхароў.

Выстава прадоўжыцца да 22 кастрычніка і, думаецца, зацікавіць жыхароў усіх узроставых і сацыяльных груп.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем