“Мірнага неба і паспяховай службы!”

“Мірнага неба і паспяховай службы!”

— такое пажаданне гучала найчасцей пры віншаванні вайскоўцаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Да гэтай даты ў раёне быў прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў.

На палігоне не толькі страляюць

Яшчэ тут можна наладзіць сустрэчу з артыстамі. Што і зрабілі 22 лютага байцы задзейнічаных у планавых палявых выхадах часцей. З канцэртнай праграмай да ваенна-служачых, якія прыехалі на Асіповіччыну з розных куткоў Беларусі, наведаліся народны ансамбль народнай песні і музыкі “Люлечка” і эстрадныя выканаўцы раённага Цэнтра культуры і адпачынку. Канцэрт-віншаванне ўключаў разнастайныя нумары, у гледачоў была магчымасць не толькі падпяваць знаёмыя песні, але і патанчыць разам з самадзейнымі артыстамі.

kontsert-na-poligone

Гучныя апладысменты, шчырыя ўсмешкі, а потым і смачны салдацкі абед сталі падзякай спевакам за цікавае выступленне. Гэты па-вясноваму цёплы і сонечны дзянёк атрымаўся сапраўды святочным. I пасля такога зараду пазітыву вайскоўцаў павінны чакаць толькі добрыя адзнакі!

 

 

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем