Людзі з-за куліс

Людзі з-за куліс

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Амаль кожны з нас неаднойчы наведваў розныя культурныя мерапрыемствы, каменціраваў іх якасць. Але, напэўна, рэдка хто задумваўся аб тым, што за падрыхтоўкай канкрэтнага забаўляльнага дзейства стаіць цэлая каманда прафесіяналаў. Ёсць такая і ў Асіповічах — супрацоўнікі метадычнага кабінета цэнтралізаванай клубнай сістэмы райаддзела культуры. Калектыў гэты складаецца з пяці чалавек, і за кожным замацаваны канкрэтны ўчастак дзейнасці. Вось што расказала пра яго работу дырэктар Ірына Маслава. Што ўяўляе метадычны кабінет? — Творчую майстэрню, дзе кожны зацікаўлены можа атрымаць практычную дапамогу. У першую чаргу яна аказваецца спецыялістам клубаў і Дамоў культуры, якія ў любы час могуць звярнуцца сюды, дзе ім падбяруць адпаведны метадычны матэрыял. Акрамя гэтага, узбагаціць веды, папоўніць творчыя назапашванні яны могуць праз актыўныя формы дзейнасці: майстар-класы ці навучальныя семінары, падчас якіх ідзе абмен думкамі, вопытам. Прычым, ідэі падначаленых збіраюцца ў асобную скарбонку, адкуль час ад часу бяруцца, каб заняць сваё месца ў чарговым сцэнарыі. Сфера дзейнасці спецыялістаў не абмяжоўваецца толькі адным аддзелам культуры. Супрацоўнічаем з дзяржаўнымі і грамадскімі аб’яднаннямі, установамі адукацыі, прадпрыемствамі. Праз розныя актыўныя формы работы вядзём прапаганду здаровага ладу жыцця. Курыруе работу Ніна Хадановіч. Стараемся, каб нават самы аддалены жыхар раёна атрымліваў асалоду ад канцэртаў, падрыхтаваных самадзейнымі артыстамі. Для гэтага існуе аўтаклуб, якім з нядаўняга часу кіруе Алена Пацкевіч.

Чым жывем?

— Штогод падводзяцца вынікі спаборніцтва сярод клубаў і народных калектываў. Метадысты павінны не толькі даць ацэнку іх працы, але адсачыць сістэму работы, каб дасканала ведаць, як і чым жывуць там людзі, што патрэбна для далейшага ўдасканалення, якія праблемы трэба вырашыць разам. У выпадку ж правядзення значнага мерапрыемства на тэрыторыі канкрэтнага сельсавета або аграгарадка — дапамагчы яго арганізаваць так, каб людзі засталіся задаволеныя. Як вядома, у раёне ладзяцца і розныя традыцыйныя святы, і нейкія разавыя фэсты. Да кожнага з іх — грунтоўная падрыхтоўка. Адных “Веснавых колераў” правялі ўжо больш за 20. Вось ужо колькі гадоў яго рэжысёрамі і сцэнарыстамі з’яўляюцца Наталля Хамянок і Алена Русак. Астатнія спецыялісты таксама не застаюцца ўбаку — рашэнне арганізацыйных момантаў немалаважна. А летась у аграгарадку Вяззе адгрымела незвычайнае дзейства “Гарбузовы рай”, якое праходзіла ў рамках рэспубліканскага конкурсу. Дзякуючы выдатна скла-дзенаму сцэнарыю, падбору артыстаў і іншым тонкасцям ён атрымаў шырокі станоўчы рэзананс. Творчыя дэлегацыі раёна часта ўдзельнічаюць у абласных, рэспубліканскіх фестывалях і конкурсах. Выглядаць дастойна на пляцоўках такога ўзроўню — задача метадыстаў. Туды адбіраецца ўсё самае лепшае з напрацаванага, вылучаюцца цікавыя ідэі, якія спалучаюць у сабе менавіта тое, што адрознівае наш рэгіён ад суседняга. Тут не абысціся без крэатыўнасці, таленту, вопыту і індывідуальнасці. Выязджаць прыходзіцца некалькі разоў у год. Сталі пастаяннымі ўдзельнікамі такіх форумаў, як “Александрыя збірае сяброў”, “Дажынкі”. Нядаўна прадстаўлялі візітку-прэзентацыю брэнда раёна — фестывалю народнай творчасці “Веснавыя колеры” — на Дні беларускага пісьменства ў Быхаве. Як і заўсёды, атрымалі станоўчую адзнаку ад абласнога кіраўніцтва. Дарэчы, здзівілі навінкай: стварылі рукапісную кнігу, вытрыманую ў стылі старажытнасці. Яна — пра этапы развіцця “Веснавых колераў”. Над яе нараджэннем працавалі Наталля Марціновіч і Наталля Хамянок.

Што плануем?

— І надалей працягваць распрацоўваць і выдаваць метадычныя, рэпертуарныя, інфармацыйна-аналітычныя, рэкламныя матэрыялы па розных аспектах народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці. У кабінеце ўжо са-брана нядрэнная творчая капілка, у тым ліку і па адраджэнні абрадаў і традыцый нашых продкаў. Акрамя гэтага, з новага года цэнтралізаваная клубная сістэма набудзе статус юрыдычнай асобы, а кабінет ператворыцца ў раённы Цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы. Наогул жа задача застанецца ранейшай: дарыць людзям радасць.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем