Лідзія Кардымон узначальвае студыю ткацтва раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Лідзія Кардымон узначальвае студыю ткацтва раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Калі раней бадай кожная жанчына ўмела ткаць, а кросны займалі пачэснае месца ў любой хаце, то сёння іх сустрэць можна толькі ў музеі ці ўстанове культуры. Такой, напрыклад, як цэнтр народных рамёстваў.

Ткацтвам займаюцца тут тры майстрыхі. Адна з іх — Лідзія Кардымон. Па спецыяльнасці пекар-кандытар, яна не толькі любіць пячы пірагі ды кексы, але і з дзяцінства ахвотна займалася рукадзеллем: вязала, вышывала, рабіла розныя падзелкі. Спачатку сабе, а потым дзецям, якіх у матулі чацвёра.

Цяга да рукадзелля з цягам часу і прывяла жанчыну ў цэнтр народных рамёстваў, дзе яна зараз узначальвае студыю ткацтва.

Першае знаёмства з работай на кроснах адбылося ў Лідзіі ў школьныя гады, на Клічаўшчыне. Занятак гэты зацікавіў і захапіў, але тады дзяўчынка яшчэ не ведала, што пройдзе час і яна стане прафесійна займацца ткацтвам, навучыцца запраўляць кросны, разлічваць ніткі, канструяваць будучы ўзор.

Лідзія Мікалаеўна працуе ва ўстанове пакуль толькі год, але ўжо выткала нямала ручнікоў, сурвэтак і ахвотна навучае гэтай спрадвечна беларускай справе дзяцей, якія з задавальненнем прыходзяць сюды.

Здзівіла, што заняткі наведваюць не толькі дзяўчынкі, але і хлопчыкі. Малодшы сын майстрыхі, адзінаццацігадовы Іван, таксама прызвычаіўся да матулінай справы і ўжо самастойна можа вырабіць прыгожую сурвэтку.

Прыходзячы ў студыю ткацтва, рабяты забываюцца на час пра свае гаджаты, ператвараючыся ў чараўнікоў, якія складаюць з ніткавых «пікселяў» цэльны ўзор ільнянога ручніка. Каб не надакучвалі аднастайныя дзеянні, Лідзія пераключае рабят на розныя іншыя: на адным занятку вырабляюць ляльку, на другім — гальштук-бабачку, на трэцім — коніка ці спаднічку для лялькі. Зусім як іх прапрабабулі калісьці. З цягам часу дзеці робяць нечаканы для сябе вывад: аказваецца, гэта так цікава!

Дарэчы, Лідзія Мікалаеўна можа прадэманстраваць не толькі тканыя вырабы. Аб’ёмная вышыўка, самаробныя скарбонкі, карункі. Яшчэ адна яе прыхільнасць — лялькі рэборны.

Быццам бы і не наша айчынная прыдумка — выраб сіліконавых лялек, якіх не адрозніш ад жывых дзяцей, — але настолькі хораша выглядае немаўля, якое мірна спіць, запеленатае тканымі пялюшкамі, у плеценай, якраз як у нашых бабуль, люльцы, што здаецца, нібы гэта сапраўды карцінка з мінулага. Дарэчы, лялек гэтых майстрыха набывае нерасфарбаванымі. Выляпляючы іх, скульптары вельмі дэталёва перадаюць усе нюансы тварыку, рук. Гэтак жа старанна Лідзія афарбоўвае скуру, пальчыкі — добра прасочваецца сетка з венак, натуралістычныя адценні маюць шчокі, а вусны нібы вось-вось пачнуць лепятаць. Вочкі ж дык гэта наогул асобны твор мастацтва: яны гарэзліва свецяцца. Ну сапраўднае дзіця!

Памяшканне студыі ткацтва напоўнена самымі разнастайнымі рэчамі, і ўсе яны не толькі нясуць энергію майстрых, якія іх выканалі, але і далучаюць да мінулага, нашых вытокаў. А веданне духоўных каранёў, спазнанне шматвекавога вопыту, адметных асаблівасцей малой радзімы спрыяе фарміраванню любові да роднага краю, пачуцця нацыянальнай самасвядомасці.

Последние новости

Профилактика

Отдых на воде. Как не случиться беде?

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Газета выступила — что сделано? Территорию на Проектируемой, 6 в Осиповичах очистили от кустарника

6 мая 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Преподаватель из Осиповичей стала лучшей в республиканском конкурсе «Авто Леди‑2026»

6 мая 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

6 мая 2026
Читать новость
Общество

7 мая в Осиповичах перекроют улицу Сумченко: схема объезда и изменения маршрутов автобусов

6 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с начальником отдела принудительного исполнения Осиповичского района

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем