Культура ў Асіповічах: месяц сустрэч і перамог

Культура ў Асіповічах: месяц сустрэч і перамог

Плённым выдаўся студзень для педагогаў і выхаванцаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Першую старонку паспяховых выступленняў у новым годзе адкрыў “Школьны тэатр” пад кіраўніцтвам Ірыны Церабільнік, які ўдзельнічаў у міжнацыянальным канцэртным праекце “Калядныя сустрэчы” ў горадзе Тракай (Літва). Гэты ж педагог разам са сваёй калегай метадыстам Лінай Бахаравай адзначаны Дыпломам ІІ ступені ў другім абласным конкурсе сацыяльных тэхналогій у абарону сямейных каштоўнасцей “За жыццё”.

Трымаюць марку і спевакі: вакальны ансамбль “Журавінка”, якім кіруе Таццяна Салімон, стаў дыпламантам І ступені ў намінацыі “Народны вакал” на IV Міжнародным конкурсе-фестывалі музычна-мастацкай творчасці “Славянскія сустрэчы” ў сталіцы. Магчыма, якраз такія мерапрыемствы стануць добрай традыцыяй і паспрыяюць умацаванню добрасуседскіх адносін паміж краінамі-ўдзельніцамі фестывалю.

Кіраўнік ансамбля “Вясёлыя ноткі” Марыя Гнядзько стала фіналістам абласнога конкурсу “Лепшы педагог дадатковай адукацыі”. Засталася толькі “візітка” ў заключным этапе, і можна спадзявацца на перамогу.

Цэнтр творчасці аб’ядноўвае многіх маладых асіпаўчан. Педагогі Наталля Пракопчык і Віктар Ланшчакоў падрыхтавалі хлопцаў і дзяўчат з абмежаванымі магчымасцямі да “Калядных сустрэч” у Кіраўску, дзе тыя з поспехам паказалі свае канцэртныя нумары.

Кожны дзень у ЦТДіМ насычаны падзеямі: згодна з планам работы праходзяць заняткі ў аб’яднаннях і гасціных установы, прымае наведвальнікаў выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зараз працягваецца раённы чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях, які стартаваў у сярэдзіне месяца. Ужо прадэманстравалі свае здольнасці прадстаўнікі піянерскіх дружын з гарадскіх СШ №№ 1, 2 і 4. Наперадзе — цікавыя сустрэчы і мазгавы штурм эрудытаў.

Последние новости

Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Где купить свежие фрукты и овощи в Осиповичах: павильон на привокзальной площади

26 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем