Кожны, хто сочыць за творчым жыццём раёна, безумоўна, ведае зладжаную работу калектываў Вязаўніцкага Дома культуры

Кожны, хто сочыць за творчым жыццём раёна, безумоўна, ведае зладжаную работу калектываў Вязаўніцкага Дома культуры
Кожны, хто сочыць за творчым жыццём раёна, безумоўна, ведае зладжаную работу калтекываў Вязаўніцкага Дома культуры
Без іх удзелу не абыходзіцца ні адно больш-менш значнае свята, правядзенне ўрачыстых цырымоній. Напярэдадні Дня работнікаў культуры папрасілі загадчыка Жанну Ліхадзіеўскую расказаць пра ўстанову штосьці самае адметнае.

Самая доўгая гісторыя існавання ў народнага ансамбля народнай песні “Чыстыя крыніцы”, які працуе пры Вязаўніцкім СДК. У наступным годзе ён адсвяткуе 50-гадовы юбілей.

Самы малодшы ўдзельнік аб’яднанняў — пяцігадовая Ганна Матусевіч. Дзяўчынка наведвае заняткі вакальнага  гуртка “Усмешка”.

Самая старэйшая — удзельніца “Чыстых крыніц” Галіна Мікалаеўна Чалава 1952 года нараджэння.

Самая вялікая колькасць мерапрыемстваў выпадае на снежань, студзень, сакавік і чэрвень.

Самая значная ўзнагарода — Дыплом лаўрэата І ступені на Першым адкрытым музычным форуме гарманістаў Беларусі, які атрымаў акампаніятар “Чыстых крыніц” Сцяпан Саханчук.

— Прыемна ўсведамляць, што лепшы гарманіст Беларусі — наш, — адзначае Жанна Уладзіміраўна.

Самы новы музычны інструмент — балалайка. За яе асваенне, не маючы музычнай адукацыі, узяўся кіраўнік “Чыстых крыніц” Алег Матусевіч. І ў яго атрымалася!

Самае незвычайнае выступленне адбылося ў вёсцы Рафалін.

— Мы прыехалі туды з канцэртам, прысвечаным Жню жанчын, — расказвае загадчык. — Падчас выступлення бабулі, якія сядзелі на канапе, прытупвалі нагамі і падпявалі. Раптам Алена Антонаўна Сафонава пайшла ў скокі. За ёй — гаспадыня дома Ганна Францаўна Чаропка і Зінаіда Міхайлаўна Вернікоўская, Яніна Карлаўна Астаповіч, Кацярына Ціханаўна Жук. Здавалася, гэты маленькі домік не вытрымае такога запалу, з якім танчылі гэтыя маладжавыя бабулькі. Потым доўга нас праводзілі, частавалі і дзякавалі. Гэтага ніколі не забыцца. На жаль, сёння ў жывых засталіся толькі Кацярына Жук і Зінаіда Вернікоўская…

Самыя папулярныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў СДК, — Каляды, Масленіца, Купалле і Зажынкі.

Самую далёкую паездку здзейсніў ансамбль “Чыстыя крыніцы”. У 1997 годзе калектыў  удзельнічаў у Міжнародным  фестывалі народнай творчасці ў Рэспубліцы Малдова.

— Кожная паездка, блізкая ці далёкая, па-свойму незабыўная, таму што побач надзейная каманда, прафесіяналы справы і проста добрыя людзі, — лічыць Жанна Ліхадзіеўская. — Дарэчы, заўтра мы з “Чыстымі крыніцамі” адправімся ў Хоцімск на абласныя “Дажынкі”. Мне яшчэ адведзена роля Восені-багатухі, якая сустракае на падворку “Асіповіччына рэгіянальная” ганаровую дэлегацыю. Вельмі хвалююча, але думаю, справімся.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем