Копилка наград образцового кукольного театра “Ялінка” снова пополнилась

Копилка наград образцового кукольного театра “Ялінка” снова пополнилась

Культура

Гэтым трэба жыць

Амаль за 32 гады сваёй творчасці “Ялінка” назапасіла шмат узнагарод. А нядаўна ісцэніроўка верша Самуіла Маршака “Вось які рассеяны” ў намінацыі “Тэатральнае мастацтва. Лялечны тэатр” на XV Міжнародным конкурсе-фестывалі сцэнічнага мастацтва “Вер у сваю зорку” атрымала Дыплом I ступені. Трэба сказаць, што лялечны тэатр неаднаразова займаў самыя высокія пазіцыі ў розных конкурсах. А яго кіраўнік Ларыса Мядзведская чарговы раз заахвочана Ганаровай граматай упраўлення культуры аблвыканкама. З гэтай таленавітай жанчынай і пагутарылі пра таямніцы, якія адбываюцца па той бок шырмы.

— Атрымліваць узнагароды, безумоўна, вельмі прыемна, — расказвае Ларыса Канстанцінаўна. — Але найбольшую каштоўнасць дастаўляюць шчырыя ўсмешкі і задавальненне нашых маленькіх гледачоў. Лялька сама па сабе вельмі блізкая дзіцячаму ўспрыманню, таму і сустракаюць яе як сапраўднага сябра. А калі дагэтуль маўклівы сябар нечакана ажывае ў іх на вачах, сам распавядае гісторыі, спявае, смяецца і плача — гэта вельмі ўражвае.

Зараз у нашым тэатры займаецца 17 артыстаў з 1 па 11 клас. І пастаноўкі падбіраем ў адпаведнасці з узростам. Трэба сказаць, што адно і тое ж прадстаўленне кожны раз атрымліваецца па-рознаму. Калі нацягваеш ляльку на руку — яна ажывае. Які ў яе будзе голас, жэсты, нават настрой — вырашае маленькі артыст. Дзеці самі прапаноўваюць тыя ці іншыя эмоцыя для персанажа, надаюць яму асабісты характар, пераўвасабляюцца ў яго. За гэтым вельмі цікава назіраць.

Займаючыся тэатральнай дзейнасцю, рабяты не толькі развіваюць фантазію, але і вучацца працаваць у калектыве. Дарэчы, апошняе найбольш атуальна, бо нашы лялькаводы вучацца ў школе і не заўсёды могуць прысутнічаць на паказе. Каб падмяняць адзін аднаго, яны павінны ведаць не толькі ўвесь спектакль, але і характар кожнага персанажа. Перастройвацца з адной ролі на другую даволі цяжка, але дзеці спраўляюцца.

Абавязкова трымаем сувязь з бацькамі рабят. Некалькі разоў у год выступаем перад імі. Яшчэ вельмі важна самім наведваць тэатр, каб пераймаць яго атмасферу, адзначаць для сябе штосьці новае і ўвогуле самаразвівацца. Вось на мінулых выхадных мы ездзілі ў Бабруйскі драматычны тэатр на пастаноўку “Канёк-Гарбунок”. Падчас вясенніх канікул у нас Тыдзень дзіцячай кнігі. На яго адкрыцці мы паказвалі прадстаўленне “Кніжкі-юбіляры”, прысвечанае героям казак Карнея Чукоўскага, выхаванцам дзіцячага садка “Сонейка”. Зараз рыхтуем інсцэніроўку па казцы Уладзіміра Караткевіча “Чортаў скарб”, відэа якой будзем адпраўляць на конкурс “Радасць планеты”. Адным словам, сумаваць нам няма калі.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем