IV раённы агляд-конкурс дзіцячых і маладзёжных творчых калектываў «Хваля збірае сяброў» адбыўся ў суботу ў Вяззі

IV раённы агляд-конкурс дзіцячых і маладзёжных творчых калектываў «Хваля збірае сяброў» адбыўся ў суботу ў Вяззі

Даўно не прымаў мясцовы Дом культуры столькі юных артыстаў. Спевакі і музыкі, танцоры і музыканты з’ехаліся з розных куткоў нашага і Бабруйскага раёнаў, каб прадэманстраваць сваё майстэрства на сцэне.

хваля

У конкурсе было вызначана 6 намінацый: за права называцца лепшымі спаборнічалі салісты, вакальныя дуэты, танцавальныя калектывы, вакальныя групы, музыкі, рамеснікі. Ацэньваючы выступленне, журы звяртала ўвагу на майстэрства і культуру выканання, мастацкую эстэтыку, рэпертуар і сцэнаграфію.

дети хваля

Праграму склалі амаль паўсотні нумароў. Па словах дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Алены Загароўскай, фестываль стаў яркім музычным святам. Самадзейныя артысты добра падрыхтаваліся, музычныя і танцавальныя кампазіцыі былі відовішчнымі, запамінальнымі.

хваля збирае сяброу

Юныя таленты і госці агляду-конкурсу змаглі паўдзельнічаць у новай традыцыі — чырвонай дарожцы, неад’емным атрыбуце любога творчага форуму. “Далонькі” ўдзельнікаў конкурснай праграмы ўпрыгожылі эмблему фэсту. Былі і вясёлыя атракцыёны, клоўны і святочны кірмаш, выстава майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

конкурс хваля

Нягледзячы на працягласць конкурснай праграмы, усе цярпліва чакалі, калі журы падсумуе вынікі. Шмат цёплых слоў сказала яго старшыня — намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Бондарава — удзельнікам конкурсу, пажадала ім новых творчых дасягненняў, яркіх выступленняў на прэстыжных сцэнах. Усе канкурсанты атрымалі дыпломы.

Фота Наталлі МАРЦIНОВIЧ.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость