Интересные факты про “Каляды”

Интересные факты про “Каляды”

Абрады

Каляды

На нашай зямлі галоўным зімовым святам здаўна былі Каляды. Раней яны сімвалізавалі пачатак новага года: і сельскагаспадарчага, і сонечнага. Святкаваць Каляды беларусы пачыналі 6 студзеня і сканчалі 19 (па новым календары).

У народзе ноч перад Калядамі лічылася сакральнай, людзі верылі, што ў гэтую ноч адкрываюцца нябёсы і можна загадваць жаданні.

7 студзеня, у першы дзень Каляд, па народных вераваннях, лічылася правільным здзяйсняць дзеянні, накіраваныя на захаванне здароўя, дабрабыту сям’і. Яшчэ ў народзе прыглядаліся, хто першым увойдзе ў дом 7 студзеня — мужчына ці жанчына. Стараліся, каб першай у дом не заходзіла чужая жанчына, таму што з ёй маглі зайсці хваробы і непрыемнасці.

У першы дзень Каляд у дом таксама імкнуліся прынесці свежую ваду — як сімвал ачышчэння і здароўя. Існавала катэгарычная забарона на ўсякую “брудную працу”, таксама забаронена было шыць, ткаць, прасці, вязаць.

Лічылася, што перыяд з Каляд да Масленіцы — самы спрыяльны для заключэння розных дамоў і пагадненняў.

А яшчэ на Каляды ў народзе актыўна варажылі, хоць царква і забараняла гэта рабіць.

На Каляды хадзілі калядоўшчыкі, пераапранутыя рознымі татэмнымі жывёламі і птушкамі: Казой, Мядзведзем, Ваўком, Буслом; абавязковым атрыбутам была Зорка — сімвал Віфлеем-скай.

Калядоўшчыкі, ці, як іх яшчэ называлі ў некаторых рэгіёнах Беларусі, валачобнікі, “валачыліся па хатах”, дзе спявалі розныя абрадавыя песні, у адказ гаспадары павінны былі адарыць арэхамі, цукеркамі, каўбасой, салам.

Калядуюць на Асіповіччыне і зараз. Напрыклад, для жыхароў вёскі Вязаўніца ўжо стала традыцыяй сустракаць гасцей у адзін з калядных вечароў. Загадчык Вязаўніцкага сельскага дома культуры Жанна Ліхадзіеўская расказала, як звычайна праходзіць іх калядаванне:

— Гэты абрад стаў для нашай вёскі адной з добрых мясцовых традыцый. Штогод, часцей за ўсё ўвечары  13 студзеня, мы выходзім з клуба і ідзём спяваць песні і віншаваць у магазіны і па хатах. Абавязкова кожны раз загадзя рыхтуем сцэнарый, таксама робім новыя касцюмы, каб было цікава і весела. Людзі вельмі рады нам, заўсёды запрашаюць да сябе. Наведаць усіх, канечне, часу не хопіць, але стараемся абысці як мага больш падворкаў, каб нікога не пакрыўдзіць. Бывала, за адзін вечар наведваліся ў амаль паўсотні дамоў. Збіраецца ў нас звычайна каля 10-12 чалавек. Гэта ўдзельнікі народнага хору народнай песні “Чыстыя крыніцы”, гурткоў, аматарскіх аб’яднанняў і дзеці 12-13 гадоў. Дарэчы, ёсць падлеткі, якія прыехалі з Казахстана, і яны таксама з цікавасцю і задавальненнем далучаюцца да беларускай культуры.

Як мае быць, заўсёды калядуем пераапрануўшыся ў Казу, Павадыра з Мядзведзем, Цыганоў, бываў у нас і Конь. Кожны год які-небудзь яшчэ персанаж прыдумляем. Галоўны атрыбут — Калядная Зорка — заўсёды прысутнічае. Ну і абавязкова спяваем калядныя песні, жартуем, жадаем здароўя, шчасця і дабрабыту. Людзі любяць гэта свята, а таксама калядоўшчыкаў. Дзякуюць за добры настрой і ўдачу. Бо, як кажуць старыя, калі завітала Каляда, то год будзе добры.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем