Интересные факты об инклюзивной студии керамики “Коловрат”

Интересные факты об инклюзивной студии керамики “Коловрат”

Рамёствы

Вылепіць сябе новага

Лепка як сродак арт-тэрапіі

Інклюзіўная студыя керамікі “Коловрат”, створаная ў самым пачатку года на базе раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы праекта міжнароднай дапамогі, набывае ўсё большую папулярнасць сярод насельніцтва Асіповіччыны і нават іншых рэгіёнаў.

Кіраўнік студыі Вераніка Шынкарова расказвае, што па суботах да іх прыязджаюць бабруйчане і нават сталічныя жыхары, каб паспрабаваць сябе ў адным з самых старажытных відаў мастацтва.

За месяц у студыі разыходзіцца 50-80 кілаграмаў гліны, яна ператвараецца ў сапраўдныя шэдэўры, у чым можна пераканацца, наведаўшы выставу работ. У студыю прымаюць усіх, незалежна ад узросту, роду дзейнасці, здольнасцей і стану здароўя. Гэта адна з тых устаноў горада, дзе людзі з абмежаванымі магчымасцямі адчуваюць сябе роўнымі з іншымі, паважанымі, патрэбнымі, дастойнымі пахвалы. Тут усе яны майстры, якія могуць па сваёй уласнай праграме ствараць цудоўныя творы. Таму заняткі ў студыі наведвае вялікая колькасць “асаблівых” людзей.

Вось, напрыклад, што піша адна з пастаянных наведвальніц Юлія Калашнікава на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы: “Мой падсвечнік прынёс мне поспех. У мяне ІІІ месца…”; “Вялікі дзякуй маім педагогам, якія навучылі тварыць усю гэту прыгажосць!”; “Любая мэта дасягальная, галоўнае — не таптацца на месцы”. А магчымасць паверыць ва ўласныя сілы дорага каштуе! Актыўныя ўдзельнікі студыі Сяргей Паўловіч, Максім Цвірко, Наталля Мошчына. Дарэчы, Наталля аформіла індывідуальнае прадпрымальніцтва і спрабуе сябе ў якасці рамесніка.

У студыю керамікі ідуць цэлымі сем’ямі, як, напрыклад, Марына Бурая і яе трое дзяцей. Матулі і бабулі, якія прыводзяць малых, не могуць сядзець і чакаць — яны таксама ўключаюцца ў агульную дзейнасць. Меншыя брацікі і сястрычкі, што прыйшлі за кампанію, пачынаюць катаць шарыкі, якія неўпрыкмет ператвараюцца ў Калабка ці пацерку, птушачку або яблык. Відаць, гліна валодае нейкай чароўнай прыцягальнай сілай.

Разам з Веранікай Вітальеўнай у студыі працуе Леанід Астрэйка, шлях у прафесію якога пачынаўся ў Ліпенскай школе з захаплення лепкай з пластыліну. А зараз да педагога імкнуцца дзеці розных узростаў, асабліва хлопчыкі, разам з якімі Леанід вырабляе герояў мультфільмаў, коміксаў і фантастычных фільмаў. Да работы майстар і яго выхаванцы падыходзяць грунтоўна, дэталёва вылепліваючы зброю, маскі, шлемы і іншыя дробязі, што адрозніваюць насамрэч высакакласныя вырабы. А дзяўчынкам і жанчынам больш даспадобы розныя пано, упрыгажэнні, падвескі, званочкі, вазачкі і талеркі. Дарэчы, посуд лепіцца на ганчарным крузе і больш за іншыя вырабы патрабуе вопыту і спрыту. Таму атрымоўваецца не адразу і не ва ўсіх. Але ніхто нікога і не падганяе, кожны вучань мае ўласныя тэмпы навучання. Тое ж датычыць і тэмы заняткаў. Прыкладны кірунак наведвальнікам прапаноўваюць, але можна і не згадзіцца, а выбраць тое, што адпавядае стану душы ці сённяшняму настрою.

У студыі ёсць і тыя, хто праявіў выбітныя здольнасці. Гэта Ангеліна Долава, Усевалад Маісееў, Юлія Калашнікава, Маргарыта Надтачэева, Дар’я Хмялёва. У агульнай скарбонцы юных і дарослых керамістаў ужо не адна грамата і дыплом, у тым ліку Міжнароднага конкурсу творчасці “Млечны шлях”, Х міжнароднага дзіцяча-юнацкага конкурсу выяўленчага мастацтва “КрасаWEEK”. Не прыехалі без узнагароды і з Дня беларускага пісьменства, які адбыўся ў мінулым месяцы ў Бялынічах: занялі ганаровае другое месца. Зараз асіповіцкія ганчары рыхтуюць выставу вырабаў да абласных “Дажынак”. Але галоўнае дасягненне — не медалі ды дыпломы, а добры настрой усіх, хто займаецца такой цікавай справай.

Последние новости

Общество

Знакомьтесь. Заместитель председателя Осиповичского райисполкома — начальник управления по сельскому хозяйству и продовольствию Сергей Сидоренко

26 августа 2025
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с нанимателями состоится в управлении по труду, занятости и социальной защите Осиповичского райисполкома

26 августа 2025
Читать новость
Общество

Ждем всплеск тепла? Подробнее о погоде на неделю

26 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 августа для всех знаков зодиака

26 августа 2025
Читать новость
Общество

Инспекция МНС по Осиповичскому району проверила субъекты хозяйствования Осиповичского и Кличевского районов

25 августа 2025
Читать новость
Власть

Техника, продовольствие, строительство. Лукашенко назвал направления сотрудничества с Вологодской областью

25 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем