Интересные факты о Дричинском сельском Доме культуры

Интересные факты о Дричинском сельском Доме культуры

Культура

Без тугі і суму

Установа культуры на сяле — астравок бадзёрасці і аптымізму

У зімовы час на вясковых вуліцах ціха. Няма дачнікаў, а пастаянныя жыхары не завіхаюцца на агародах, ды і ў дварах бавяць менш часу. Здаецца, нібы ўсё жыццё населенага пункта замаруджваецца, і, акрамя наведвання працоўнага месца ды хатніх клопатаў, людзі нічым не заняты. Але, пабываўшы ў Дрычынскім сельскім Доме культуры, пераканаліся, што гэта не так.

Ва ўстанове весела прайшло навагодняе свята, аб чым нам расказалі жыхары аграгарадка. Тут працягваюць дзейнічаць 9 клубных фарміраванняў.

Добра ведаюць у навакольных вёсках Асіповіччыны і Старадарожчыны народны ансамбль народнай песні “Вярба” пад кіраўніцтвам Генадзя Вясёлкіна, які правёў шмат канцэртаў для працаўнікоў сяла і людзей сталага веку. Падтрымліваючы традыцыі бацькоў, дрычынскія спевакі праводзяць “Шчадраванне”, “Масленіцу”. А абрад “Адведзіны” можна аднесці да разраду аўтэнтычных, бо ў яго аснове — мясцовы матэрыял. Гасцінна прымаюць самадзейных артыстаў у Крамку і Дворышчы, Пясчанцы і Вялікім Бары. А вось “Купалле” праводзяць з удзелам дзяцей, якім падабаецца чароўная загадкавасць гэтага фальклорнага свята.

Жаночая частка насельніцтва любіць збірацца ў клубе зносін “Сяляначка”, дзе абменьваюцца навінамі, рэцэптамі страў, насеннем розных культур, сакрэтамі вядзення хатняй гаспадаркі.

Пэўнымі формамі работы ахоплены розныя ўзроставыя катэгорыі насельніцтва. Падлеткі наведваюць дыскаклуб “Мелодыя”, малодшыя школьнікі — тэатральны гурток “Пацешнік”, аматары песні — вакальнае  аб’яднанне “Вясёлка”.

Загадчык СДК Алена Шагаева і спецыяліст Ірына Чорная стараюцца зрабіць усё, каб задаволіць цікавасць і эстэтычны густ наведвальнікаў, а таксама далучыць іх да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Для гэтага ва ўстанове культуры пастаянна дзейнічаюць разнастайныя выставы. Напрыклад, зараз можна наведаць выставу “Традиции живая нить”. А экспазіцыя “Рукатворныя цуды” пазнаёміць з рознымі тэхнікамі выяўленчай дзейнасці.

Клубныя работнікі надаюць увагу і выхаванню моладзі. Школьнікам прапануюцца пазнавальныя і інфармацыйныя гадзіны, напрыклад, “Асцярожна: сеткі!” А летам разам з прыбіральшчыцай Алай Дубіна Алена і Ірына займаюцца яшчэ і добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Адных толькі вяргінь высаджваюць каля 30 кустоў. Культура — яна бачна ва ўсім.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем