Интересное об осиповичской батлейке

Интересное об осиповичской батлейке

Мастацтва

Прадстаўленне пачынаецца…

Беларуская батлейка канца ХIХ-ХХ стст. займае вялiкае месца ў культуры Беларусi

Гэта адзін са старажытных відаў нацыянальнага мастацтва. Назва паходзіць ад горада Віфлеема, дзе, згодна з біблейскай легендай, нарадзіўся Ісус Хрыстос. Пра сувязь паходжання з біблейскай тэмай сведчаць кананічныя сюжэты пастаноўкі “Цар Ірад”. Канструкцыйным правобразам батлейкі была панарама-скрыня невялікага памеру з нерухомымі лялькамі.

Характэрнай асаблівасцю рэпертуару батлейкі было тое, што ён падзяляўся на “высокі” жанр — рэлігійная тэматыка — і “нізкі” — сатырычныя сцэнкі з народнага жыцця. У адпаведнасці з гэтым строілася канструкцыйная аснова — падзел скрыні на “неба” і “зямлю”: “рай” знаходзіўся з левага боку верхняга яруса, а “пекла” — з правага боку ніжняга.

Аднапавярховая скрыня, ці панарамная батлейка, па сваёй канструкцыі нагадвала жыллё беларускага селяніна. Пярэдняя яе сценка была з палатна, якое апускалася і падымалася, як заслона ў тэатры. У рэпертуары пераважалі містэрыяльныя сюжэты, звязаныя з нараджэннем Хрыста і пакланеннем валхвоў. Скрыня ўяўляла сабой вяртэп, дзе на працягу ўсяго прадстаўлення знаходзілася група герояў: Марыя, Іосіф, Ісус. Да скрыні прыстасоўвалася адна ці некалькі зорак, якія з’яўляліся сімвалам Каляд.

Двухпавярховыя батлейкі з рухомымі лялькамі і кананічным афармленнем бытавалі на Палессі. Канструкцыя гэтай скрыні нагадвала царкву, якая мела ад аднаго да трох купалаў. Верхні ярус — “неба” — сімвалізуе месца, дзе нарадзіўся Ісус, тут праходзілі сцэны на біблейскія тэмы. У цэнтры верхняга яруса размяшчалася ніша з яслямі, дзе знаходзіўся Ісус. Ніжні ярус, так званая “зямля”, уяўляў сабой палац цара Ірада, дзе дэманстраваліся сцэны бытавога характару. Афармляўся гэты ярус сціпла, проста. Багаты роспіс, які быў характэрны для “неба”, адсутнічаў.

На тэрыторыі Беларусі самай распаўсюджанай была двух’ярусная батлейка з простымі дэкарацыямі. У большасці выпадкаў падобная на шафу з дзвярамі ў выглядзе хаткі ці царквы з дахам, на якім быў купал з крыжам.

Афармленню батлейкі надавалася вялікае значэнне. Яна ўпрыгожвалася каляровай паперай, геаметрычнымі фігурамі з саломы, разьбой і вышыўкай. Сама батлеечная скрыня выраблялася з фанеры.

На тэрыторыі Беларусі атрымала распаўсюджванне пяць асноўных тыпаў батлеечных лялек: пальчаткавая, тросцевая, лялька-марыянетка, шпянёвая, лялька ценявога тэатра. Аднак самай распаўсюджанай была шпянёвая лялька. Вадзілася яна пры дапамозе шпянька, на які насаджваўся корпус лялькі. Калі шпянёк вырабляўся з тоўстага дроту, то ён насаджваўся на драўляную ручку.

У працэсе вырабу адзення для лялек увага надавалася і рэгіянальным асаблівасцям, і строям. Для касцюміравання герояў батлейкі выкарыстоўваліся два іх асноўныя віды: фактурны і жывапісны. У першым выпадку касцюм шыўся з розных матэрыялаў, абрэзкаў тканіны. У другім — драўляную аснову лялькі размалёўвалі алейнымі фарбамі геаметрычным і раслінным арнаментам.

Звычайна група батлеечнікаў прыязджала ў цэнтр горада, мястэчка, вёскі і размяшчалася ў людным месцы. Пасля хто-небудзь клікаў батлейку ў хату. Скрыню ставілі на стол, запальвалі свечкі і прымацоўвалі іх па баках батлейкі. Музыканты ігралі марш, а лялькаводы даставалі лялькі і размяшчалі іх у батлейцы адпаведна будучаму прадстаўленню. Калі ўсё было гатова, пачынаўся спектакль.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем