Хваля творчасці і таленту

Хваля творчасці і таленту

У суботу ў аграгарадку Вяззе прайшоў раённы фестываль-конкурс дзіцячых і маладзёжных творчых калектываў і выканаўцаў “«Хваля» збірае сяброў”.

У гэты сонечны дзень Вяззе стала цэнтрам прыцягнення юных талентаў з усёй Асіповіччыны. Па даўняй традыцыі фестываль распачаўся з чырвонай дывановай дарожкі, па якой канкурсанты прайшлі ў канцэртную залу як сапраўдныя зоркі. Пакуль артысты першай намінацыі “Вакал” рыхтаваліся да выхаду на сцэну, гледачам прадставілі членаў журы. Сёлета ў яго састаў увайшлі загадчык раённага Цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Сазановіч, мастацкі кіраўнік цэнтралізаванай клубнай сістэмы Асіповіцкага раёна Аксана Муха, культарганізатар РЦК Валянціна Селядцова, начальнік аддзела народнай творчасці і інфармацыйна-аналітычнай работы ЦКС Асіповіцкага раёна Паліна Шытава. З прывітальным словам да прысутных звярнулася галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Алена Бондарава. Яна пажадала ўдзельнікам паспяховага выступлення і адзначыла асаблівую важнасць фестывалю, які, дарэчы, праходзіць ужо 16-ты раз, для культурнага жыцця раёна.

Конкурсную праграму адкрыла выхаванка дзіцячай школы мастацтваў № 2 Ева Новік з песняй “Суніца ягада”. Пасля перад гледачамі разгарнулася сапраўдная феерыя музыкі, прыгожых вершаў і арыгінальных харэаграфічных пастановак. Кожны нумар гледачы сустракалі гучнымі апладысментамі, а журы тым часам усё складаней было вызначыць лепшых. У выніку золата ў намінацыі “Вакал” атрымалі адразу тры прадстаўнікі Вяззеўскага сельскага Дома культуры: клуб аматараў беларускай песні “Парасткі”, трыа “Пазітыўчыкі” дзіцячага вакальнага клуба “Хваля” і Дзяніс Сідоранка. Першае месца таксама занялі выхаванка ДШМ № 2 Ксенія Шанцавалава, дуэт Ксеніі Паўловіч і Ангеліны Цэлько з ДШМ № 2, удзельніца дзіцячага клуба “Факел” пры ААТ “АЗАА” Анастасія Капейкіна, вакалісты ДШМ № 1 Кірыл Альфяровіч і Сафія Куцечка. У намінацыі “Тэатральнае мастацтва” лепшымі сталі прадстаўнікі РЦК Мацвей Маісееў, Аляксей Шчарбакоў і тэатральны гурток “Вецер перамен”. Дыпломы І ступені ў намінацыі “Харэаграфія” паклалі ў свае скарбонкі ўзорны ансамбль танца “Асарці” і група “Dream” школы Vedis Dance Family, а харэаграфічны дуэт “Адлюстраванне” ялізаўскага філіяла дзіцячай школы мастацтваў Асіповіцкага раёна атрымаў адразу дзве ўзнагароды вышэйшай пробы.

Акрамя натхняльнай канцэртнай праграмы, госці змаглі наведаць выставу-кірмаш мясцовых майстроў, паласавацца пап-корнам, а маленькія гледачы з задавальненнем бавілі час на батутах. Адным словам, “Хваля…” стала святам для ўсіх.

Ганна Сабела

Последние новости

Культура

Хваля творчасці і таленту

20 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Дом без насилия»: в Осиповичском РОВД обсудили профилактику правонарушений и помощь жертвам домашнего насилия

20 мая 2026
Читать новость
Общество

23 студенческих отряда открыли новый трудовой семестр в Осиповичском районе

20 мая 2026
Читать новость
Армия

«Гарнизону» — четыре года: награждение, присвоение званий и традиционная солдатская каша

20 мая 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Бег, прыжки, отжимания: нормативы ГТО сдавали 175 жителей Осиповичского района

20 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 мая для всех знаков Зодиака

20 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем