ХХХ Дзень беларускага пісьменства стаў яркім вераснёўскім акцэнтам у культурным жыцці краіны

ХХХ Дзень беларускага пісьменства стаў яркім вераснёўскім акцэнтам у культурным жыцці краіны
ХХХ Дзень беларускага пісьменства стаў яркім вераснёўскім акцэнтам у культурным жыцці краіны
Сёлета свята прайшло ў Гарадку, што на Віцебшчыне. Сотні кіламетраў не сталі перашкодай, каб наведалі фэст і нашы землякі. Адна з удзельніц свята, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Лёля Багдановіч падзялілася ўражаннямі з “АК”:

— Дзень беларускага пісьменства — адметная падзея. Была на гэтым свяце і ў Полацку, і ў Глыбокім, Слоніме, Капылі ды Добрушы. Заўсёды атрымлівалася цікава. Але, мабыць, сёлетні фестываль найбольш запаў у душу. Па-першае, спадабаўся сам Гарадок, невялікі, светлы, акуратны, прыгожы. Па-другое, была створана прастора, цалкам прасякнутая родным словам, — яно гучала адусюль. Амаль усе нумары на беларускай мове, на ёй гаварыліся прамовы, гучалі вершы і песні. Адно замілаванне слыху! Арганічна былі ўплецены ў насычаную праграму фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору, свята славянскіх традыцый “Павятовы горад”, пляцоўка Музея белару-скага кнігадрукавання, разнастайныя майстар-класы.

На адной са шматлікіх пляцовак чытала і я свае вершы, нават выканала некалькі ўласных песень: “Восеньскі баль”, “П’яная капна”, “Пад ветразем лета”. Як кажуць, спявала, і спяваць хацелася. А яшчэ віншавала сустрэчных са святам, тым самым ствараючы ў людзей адпаведны настрой. Чаму б і не?

Пераканана, што цёплых успамінаў павінна хапіць на цэлы год, да наступнай сустрэчы з калегамі і чытачамі.

Последние новости

Власть

Квартиры в привязке к рабочим местам. Лукашенко о задачах при строительстве арендного жилья

22 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Чтобы человек мог вселиться и жить». Лукашенко назвал приоритеты в строительстве жилья с господдержкой

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Поддержим нашу землячку: Наталья Догокер — участник масштабного шоу «Герои» на «Беларусь 1»

22 сентября 2026
Читать новость
Благоустройство

УКП ЖКХ проводит работу по регулированию распространения и количества видов инвазивных растений на землях общего пользования, главную опасность среди которых представляют золотарник канадский и борщевик Сосновского

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Знакомьтесь: начальник отдела архитектуры и строительства райисполкома Татьяна Зубкова

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Знакомьтесь: начальник отдела организационно-кадровой работы райисполкома Наталья Ващенко

22 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем