Гісторыя бібліятэкі ў пасёлку Сасновым пачалася ў жніўні 1969 года з невялікай прафсаюзнай бібліятэкі радыёцэнтра № 8

Гісторыя бібліятэкі ў пасёлку Сасновым пачалася ў жніўні 1969 года з невялікай прафсаюзнай бібліятэкі радыёцэнтра № 8

На той час кніжны фонд складаў усяго 240 экзэмпляраў, якія змяшчаліся ў кніжных шафах. З цягам часу колькасць і якасць літаратуры павялічваліся, з’яўляліся новыя паслугі, прыходзілі новыя чытачы, змяняліся і работнікі ўстановы. Чарговым загадчыкам гэтага невялічкага храма кнігі стаў Мікіта Ліпніцкі. Пагутарылі з ім пра…

…шлях у прафесію

— Работа ва ўстановах культуры заўжды прываблівала, таму вырашыў паспрабаваць сябе ў бібліятэчнай справе, — дзеліцца малады бібліятэкар. — Пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў прыехаў па размеркаванні ў Асіповіцкі раён і вось ужо трэці год працую ў пасёлку Сасновым. За гэты час зразумеў, што праца з кнігамі, людзьмі — тое, што трэба, таму мяняць месца работы няма патрэбы.

…запатрабаванасць бібліятэк у ХХI стагоддзі

— Сённяшні фонд бібліятэкі налічвае дзесяць тысяч экзэмпляраў, — паведамляе Ліпніцкі. — Асаблівым попытам у 240 абанентаў карыстаецца сучасная мастацкая літаратура: прыгодніцкія і жаночыя раманы, дэтэктывы, кнігі для дзяцей розных узростаў. Што тычыцца беларускамоўных выданняў, то ў мясцовага насельніцтва яны, на жаль, не маюць вялікай папулярнасці, але спіс твораў на роднай мове пастаянна пашыраецца. Асобны падыход да тых жыхароў пасёлка і навакольных вёсак, хто не можа прыйсці ў бібліятэку самастойна: прыношу неабходныя кнігі ім дадому.

Аднак друкаваная прадукцыя — не адзінае, чым можа быць карыснай сучасная бібліятэка.

— Ідуць сюды і ў пошуку спосабу карысна правесці вольны час, — дадае Мікіта Сяргеевіч. — Тут ладзяцца разнастайныя мерапрыемствы асветніцкай і патрыятычнай накіраванасці, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Наяўнасць сучаснай аргтэхнікі дазваляе па запыце рабіць падбор літаратуры па абазначанай тэме, дапамагаць пры наборы і рэдагаванні тэкстаў на абедзвюх дзяржаўных мовах. У наведвальнікаў ёсць магчымасць самастойнай работы на камп’ютары.

…творчае жыццё

Бібліятэчная сетка дала Мікіту Ліпніцкаму не толькі месца працы, але і раскрыла яго таленты.

— Прапанавалі хлопцу стаць вядучым аднаго з раённых мерапрыемстваў, — расказвае намеснік дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Зоя Пышная. — Аказалася, што ён нядрэнна трымаецца на сцэне, не баіцца публічных выступленняў. Таму зараз давяраем Мікіту правядзенне мерапрыемстваў рознага ўзроўню.

— Падрыхтоўка, рэпетыцыі займаюць значную колькасць часу, — дадае бібліятэкар. — Але рабоце гэта не замінае. Усё атрымліваецца проста, без натугі.

…будучыню прафесіі і бібліятэк

— Упэўнены, што бібліятэка будучыні — гэта не толькі багаты фонд друкаваных выданняў, — лічыць Мікіта Сяргеевіч. — Гэта яшчэ і альтэрнатыўны рэсурсны цэнтр, дзе старанна збіраюцца, сартуюцца і перадаюцца ў карыстанне рэсурсы, веды, праекты, ідэі і методыкі, пляцоўка, з дапамогай якой мы знаёмім мясцовых жыхароў не толькі з пісьменнікамі і іх творамі, цікавымі, таленавітымі людзьмі, але і рознымі грамадскімі працэсамі. Значыць бібліятэка, а разам з ёй бібліятэкар, улічвае патрэбы грамадства і таму будзе жыць доўга.

Последние новости

Общество

Узнали, как часто влюблённые пары заключают браки в Осиповичах

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

Осиповчанин пойман на незаконной добыче барсука, который занесен в Красную книгу

13 мая 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Сборная Беларуси по пляжному футболу стала серебряным призером чемпионата мира 2025

13 мая 2025
Читать новость
Спорт и туризм

ФК “АБФФ U-19” — ФК “Осиповичи” — 3:2

13 мая 2025
Читать новость
Общество

Министр транспорта и коммуникаций Республики Беларусь проведет прием граждан в Осиповичах

13 мая 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Осиповчанка Татьяна Гурская стала первой на ультрамарафоне «ПОБЕДА-80»!

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем