Фолк-мадэрн калектыў “Пералёўцы” гарадскога цэнтра культуры “Ровесник” прадставіў Беларусь у XXIV Міжнародным фальклорным свяце “Троіцкія карагоды ў Арлоўскім палессі”, якое прайшло ў сяле Льгоў Хатынецкага раёна Арлоўскай вобласці Расіі.

Фолк-мадэрн калектыў “Пералёўцы” гарадскога цэнтра культуры “Ровесник” прадставіў Беларусь у XXIV Міжнародным фальклорным свяце “Троіцкія карагоды ў Арлоўскім палессі”, якое прайшло ў сяле Льгоў Хатынецкага раёна Арлоўскай вобласці Расіі.

Творчасць без межаў

Фолк-мадэрн калектыў “Пералёўцы” гарадскога цэнтра культуры “Ровесник” прадставіў Беларусь у XXIV Міжнародным фальклорным свяце “Троіцкія карагоды ў Арлоўскім палессі”, якое прайшло ў сяле Льгоў Хатынецкага раёна Арлоўскай вобласці Расіі.

Мерапрыемства з’яўляецца неад’емнай часткай захавання і адраджэння традыцыйнай народнай культуры Арлоўскага краю і Бірузовага кольца Расіі, адным з найпрыгажэйшых праваслаўных святаў, якое адзначаецца на Арлоўшчыне ўжо больш за 20 гадоў. Сёлета Льгоў сабраў лепшыя народныя калектывы Арлоўскай вобласці, а таксама Бранскай, Курскай, Калужскай, Маскоўскай абласцей, Луганскай і Данецкай Народных Рэспублік .

— Каб патрапіць на гэты фэст, трэба было прайсці строгі адбор і вызначыцца сярод некалькіх дзясяткаў іншых, не менш таленавітых прэтэндэнтаў, — расказвае кіраўнік калектыва Алена Грышановіч. — Таму вельмі прыемна, што “Пералёўцы” сталі лепшымі і павезлі ў Расію паўгадзінную канцэртную праграму.

Акрамя дэманстрацыі творчых здабыткаў, беларуская дэлегацыя мела магчымасць паназіраць за выступленнямі калектываў братэрскай краіны, пазнаёміцца з гісторыяй мясцовасці і прывезці шыкоўныя сувеніры. Увогуле, гасцей “Троіцкіх карагодаў” чакала насычаная культурная праграма: сялянскія падворкі з пачастункамі, разнастайныя выставы, спартыўна-забаўляльныя гульні, катанне на конях, знаёмства з казачым побытам, тэатралізаваныя прадстаўленні і жартаўлівы “флэшмоб” — засолка самай вялізнай бочкі агуркоў.

— Апагеем мерапрыемства стала ваджэнне знакамітых карагодаў, у якіх нам пашчасціла ўдзельнічаць, — дадае мастацкі кіраўнік цэнтра Вячаслаў Кілбас. — Аднак, гэта не быў звычны нам круг. Рад людзей пастаянна мяняў напрамак, вымалёўваючы разнастайныя фігуры. Па словах гіда, штогод карагоды збіраюць да пяцісот чалавек.

Вынікам паездкі стаў дыплом удзельніка і Падзячны ліст ад кіраўніка дэпартамента культуры Арлоўскай вобласці Наталлі Георгіевай.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем