Факсімільныя выданні Францыска Скарыны прэзентавалі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы

Пяць тамоў факсімільнага выдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны нядаўна прэзентавалі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы.
Ва ўрачыстасцях прымала ўдзел і дырэктар Асіповіцкай ЦБС Анжэла Хлус. Яна паведаміла, што дадзены выдавецкі праект прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, якое адзначыцца ў 2017 годзе. Да гэтага часу мяркуецца выпуск 25 кніг у 20 тамах — поўны збор твораў, надрукаваных знакамітым першадрукаром. У іх захаваны тыя ж структура, змест і асаблівасці шрыфту і гравюр, што і ў арыгінале. Кнігі знаходзяцца ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.