Дзень беларускага пісьменства пройдзе 5 і 6 верасня ў горадзе Касцюковічы

Дзень беларускага пісьменства пройдзе 5 і 6 верасня ў горадзе Касцюковічы

2-6 верасня

ХXXIII Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга (Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор — Святое Поле ля в. Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна — г. Беразіно (Мінская вобласць) — г. Клічаў — г. Бабруйск — г. Магілёў — г. Горкі — г. Мсціслаў — г. Касцюковічы).

4 верасня

11.15 — Адкрыццё прэс-цэнтра УА «Касцюковіцкая раённая дзяржаўная гімназія» (вул. Спартыўная, 5);

12.00 — міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў і перакладчыкаў (Касцюковіцкі РЦК, вул. Зіньковіча, 109);

14.00 — рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Касцюковіцкія чытанні-2026» (Касцюковіцкая дзіцячая школа мастацтваў, вул. Ленінская, 19).

5 верасня

Асноўныя мерапрыемствы

8.30 — Святочная служба (Свята-Крыжаўзвіжанскі храм, вул. Ленінская, 92);

12.00-13.30 — УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXXIII ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі (галоўная сцэна, вул. Ленінская, 93, каля будынка Касцюковіцкага райвыканкама);

13.30-13.45 — урачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «Алесь і Алеся» (плошча насупраць райвыканкама, вул. Ленінская, 93);

13.45-14.00 — цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанага Дню беларускага пісьменства;

14.00-16.00 — прэзентацыя кніг «Касцюковіцкі край», «Тут, дзе Бесядзь цячэ», «Касцюковічы — мой родны край». Перадача кніг ад ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Фестываль кнігі і прэсы, павільён Магілёўскай вобласці (пешаходны маршрут на вул. Ленінскай);

14.00-15.00 — «Дарогамі жыцця Мікалая Чаргінца: памяці народнага пісьменніка Беларусі» (Касцюковіцкая дзіцячая школа мастацтваў, вул. Ленінская, 19);

16.00-17.00 — гала-канцэрт рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» (галоўная сцэна);

15.00-15.40 — прэзентацыя экспазіцыі фестываля паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» (Касцюковіцкі краязнаўчы музей, вул. Ленінская, 21);

15.40-16.00 — ускладанне кветак да Вечнага агню (вул. Ленінская);

19.30-21.00 — святочны гала-канцэрт XXXIII ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. Перадача вымпела гораду — сталіцы Дня беларускага пісьменства 2027 года (галоўная сцэна);

21.00 — святочны феерверк.

Мерапрыемствы на тэматычных пляцоўках

8.00-20.00 — Духоўна-асветніцкая пляцоўка «Дакрануцца да духоўнасці» (плошча каля Свята-Крыжаўзвіжанскага храма, вул. Ленінская, 92);

10.00-20.00 —

• павільён рэдкай кнігі: тэматычная выстава-прэзентацыя ўнікальных кніжных рарытэтаў, прывезеных з розных рэгіёнаў краіны; экспазіцыя «Кабінет пісьменніка» — рарытэтныя рукапісы, асабістыя рэчы, фота- і архіўныя матэрыялы пісьменнікаў (плошча насупраць райвыканкама);

ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ:

• тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах абласцей і г. Мінска; прэзентацыі, сустрэчы з аўтарамі, аўтограф-сесіі ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (пешаходны маршрут на вул. Ленінскай);

• тэматычная інтэрактыўная прэзентацыя эпох часу «Ад берасцяной граматы — да сучасных рэалій» (пешаходны маршрут на вул. Ленінскай);

• павільёны ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», РУП «Белпошта», ДП «Выдавецтва «Адукацыя i выхаванне»», «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня»» і інш. (пешаходны маршрут на вул. Ленінскай);

• інтэрактыўная пляцоўка РГА «Белая Русь», прысвечаная ініцыятывам грамадскага аб’яднання (пешаходны маршрут на вул. Ленінскай);

• інтэрактыўная пляцоўка ГА «БРСМ» (парк «Дзіцячы гарадок»);

• творчая пляцоўка ГА «Беларускі саюз жанчын» (пешаходны маршрут на вул. Ленінскай);

• інтэрактыўны пешаходны Qr-квэст «Мая Касцюкоўшчына» (старт на плошчы насупраць райвыканкама);

• работа тэматычнага маладзёжнага інтэнсіва ўстаноў прафесійнай адукацыі Магілёўскай вобласці (пешаходны маршрут па вул. Ленінскай);

• спартыўная гульнявая інтэрактыўная пляцоўка «Ад маленькіх перамог да алімпійскіх рэкордаў» (стадыён сярэдняй школы № 1,
вул. Бонч-Бруевіча, 14);

• прэзентацыя нейрапраектаў РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «МАГІЛЁЎ»», створаных да Дня беларускага пісьменства для дзяцей: «Ясік у краіне вершаў», «Вобразы» (пешаходны маршрут на вул. Ленінскай);

• святочная дзіцячая інтэрактыўная лакацыя «Дзень цудоўнай кнігі» з прэзентацыяй дзіцячых кніг, гульнёвымі праграмамі, літаратурнымі конкурсамі і інш. (парк «Дзіцячы гарадок»);

• квэст-гульня «Галасы, захаваныя ў слове» па творах паэтаў і пісьменнікаў Касцюковіцкага раёна;

• мастацка-паэтычны вернісаж па творах А. Пісьмянкова «Малюю мілую Радзіму малую»;

• алея кніг пісьменнікаў і паэтаў Касцюкоўшчыны (каля раённай цэнтральнай бібліятэкі, вул. Зіньковіча, 28);

• фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой» (Касцюковіцкая дзіцячая школа мастацтваў, вул. Ленінская, 19);

• горад майстроў і майстар-класы ад майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі (пешаходны маршрут на вул. Ленінскай);

10.00-22.00 —

• выстава-прэзентацыя турыс­тычнага патэнцыялу Магілёўскай вобласці і Касцюковіцкага раёна (пешаходны маршрут на вул. Ленінскай);

• гастранамічны фестываль нацыянальнай кухні, святочныя гандлёвыя рады і фудкорты (пешаходны маршрут на вул. Камсамольскай).

6 верасня

Асноўныя мерапрыемствы

8.00 — Святочная служба і запальванне Святога агню ў Свята-Крыжаўзвіжанскім храме г. Касцюковічы, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан (Свята-Крыжаўзвіжанскі храм, вул. Ленінская, 92);

10.00-12.00 — канцэртная праграма ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» «Імёны светлыя, дарагія…» (галоўная сцэна, вул. Ленінская, 93, каля будынка Касцюковіцкага райвыканкама);

12.00-12.30 — урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў літаратурных конкурсаў «З табой маё слова, Радзіма», «І кружыцца планета Куляшова»(галоўная сцэна);

13.00-13.30 — адкрыццё мурала паэтам і пісьменнікам Касцюковіцкага раёна на будынку жылога дома (мікрараён Маладзёжны, 15);

13.00-14.00 — прэзентація тэматычнага нумара навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» (сярэдняя школа № 2 г. Касцюковічы, вул. Бонч-Бруевіча, 14);

14.00-16.00 — святочны канцэрт творчых калектываў Магілёўскай вобласці (галоўная сцэна);

14.30-15.00 — урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі І.Г. Чыгрынаву

(Касцюковіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Чыгрынава, вул. Зіньковіча, 28).

Мерапрыемствы на тэматычных пляцоўках

8.00-16.00 — Духоўна-асветніцкая пляцоўка «Дакрануцца да духоўнасці» (плошча каля Свята-Крыжаўзвіжанскага храма, вул. Ленінская, 92);

10.00-16.00 —

• павільён рэдкай кнігі: тэматычная выстава-прэзентацыя ўнікальных кніжных рарытэтаў, прывезеных з розных рэгіёнаў краіны; экспазіцыя «Кабінет пісьменніка» — рарытэтныя рукапісы, асабістыя рэчы, фота- і архіўныя матэрыялы пісьменнікаў (плошча насупраць райвыканкама);

ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ:

• тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах абласцей і г. Мінска; прэзентацыі, сустрэчы з аўтарамі, аўтограф-сесіі ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (пешаходны маршрут на вул. Ленінскай);

• тэматычная інтэрактыўная прэзентацыя эпох часу «Ад берасцяной граматы — да сучасных рэалій»;

• павільёны ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», РУП «Белпошта», ДП «Выдавецтва «Адукацыя i выхаванне»», «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня»» і інш. (пешаходны маршрут на вул. Ленінскай);

• прэзентацыя нейрапраектаў РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «МАГІЛЁЎ»»;

• інтэрактыўная пляцоўка РГА «Белая Русь», прысвечаная ініцыятывам грамадскага аб’яднання;

• творчая пляцоўка ГА «Беларускі саюз жанчын»;

• выстава-прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Магілёўскай вобласці і Касцюковіцкага раёна;

• работа тэматычнага маладзёжнага інтэнсіва ўстаноў прафесійнай адукацыі Магілёўскай вобласці;

• інтэрактыўная пляцоўка ГА «БРСМ» (парк «Дзіцячы гарадок»);

• спартыўная гульнявая інтэрактыўная пляцоўка «Ад маленькіх перамог да алімпійскіх рэкордаў» (стадыён сярэдняй школы № 1,
вул. Зіньковіча, 84);

• святочная дзіцячая інтэрактыўная лакацыя «Дзень цудоўнай кнігі» з прэзентацыяй дзіцячых кніг, гульнёвымі праграмамі, літаратурнымі конкурсамі і інш. (парк «Дзіцячы гарадок»);

• мастацка-паэтычны вернісаж па творах А. Пісьмянкова «Малюю мілую Радзіму малую» (каля раённай цэнтральнай бібліятэкі, вул. Зіньковіча, 28);

• алея кніг пісьменнікаў і паэтаў Касцюкоўшчыны (каля раённай цэнтральнай бібліятэкі, вул. Зіньковіча, 28);

• фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой»  (Касцюковіцкая дзіцячая школа мастацтваў, вул. Ленінская, 19);

• святочныя гандлёвыя рады і фудкорты (пешаходны маршрут на вул. Камсамольскай);

• горад майстроў і майстар-класы ад майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі (пешаходны маршрут на вул. Ленінскай).

5-6 верасня, 10.00-19.00

Праграма ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Брэсцкае абласное аддзяленне

«Вы — пачатак прыгажосці, вы — жыцця першапрычына»

Аўтограф-сесіі жанчын-пісьменніц;

паэтычны марафон «Гордасць,
пэўна, узялі вы ў Рагвалодавай Рагнеды…»;

віктарына «Ад рук, ад вуснаў, ад вачэй тваіх»;

музычна-паэтычны конкурс паміж пісьменнікамі Магілёўскага і Брэсцкага аддзяленняў;

прэзентацыя кніжных навінак;

паэтычны марафон «Вы — пачатак прыгажосці, вы — жыцця першапрычына».

Віцебскае абласное аддзяленне

«Усяму пачатак тут, у краі маім родным»

Прэзентацыя кніг намінантаў ад Віцебскай вобласці на Нацыянальную літаратурную прэмію за 2025 год;

«Летапіс часоў у вершах і песнях», творчая сустрэча-знаёмства з пісьменнікамі Віцебскага абласнога аддзялення СПБ;

музычна-паэтычная гасцёўня «Усяму пачатак тут, у краі маім родным»;

паэтычна-музычная імпрэза, прысвечаная Году беларускай жанчыны.

Гомельскае абласное аддзяленне

«Для жанчын, для нашых каханых… «

Прэзентацыя кнігі «Выбраныя творы» Уладзіміра Гаўрыловіча;

прэзентацыя новых кніг 14-й абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага;

прэзентацыя міжнароднага альманаха «Літара» (2026) і «Літаратурная Гомельшчына» (2026);

літаратурна-музычная праграма «Ад краю Палескага, ад зямлі Святога Кірылы Тураўскага…»;

канцэртная паэтычна-музычная праграма «Для жанчын, для нашых каханых…»;

урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод лаўрэатаў і фіналістаў міжнародных конкурсаў «Беларусь — Расія. Сожскія берагі дружбы-2026» імя Л.Ю. Севера «Божая сцежка» сярод удзельнікаў ад Рэспублікі Беларусь;

урачыстая перадача святочнага падарунка Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Гродзенскае абласное аддзяленне

«Родным словам паяднаныя»

Прадстаўленне членаў дэлегацыі, агляд аўтарскіх грамадска-літаратурных праектаў;

вершы чытаюць паэтэсы Вольга Алізар, Юлія Мельнік, Кацярына Каламійцава, Таццяна Яцук, Руслан Півавараў;

песні ўласнага сачынення Андрэя Татура;

прэзентацыя творчасці празаіка, публіцыста Ніны Рыбік;

прэзентацыя творчасці літаратуразнаўцы, літаратурнага крытыка Аліны Сабуць;

аўтограф-сесіі.

Мінскае гарадское аддзяленне

«Радзімы вечнае святло»

5 верасня

Прэзентацыя калектыўных зборнікаў «Горький вкус чернобыльского пепла», «Багдановіча вечная зорка»;

паэтычна-музычная імпрэза «Мы дзень твой славім, Беларусь!»;

прэзентацыя кніг Міхася Пазнякова «Шануем, любім і ганарымся» і «Радзімы вечнае святло»; Уладзіміра Мазго «Водар маленства» і «Золак залаты»; паэтэсы, празаіка, дзіцячай пісьменніцы Іны Фраловай «Раніца», «Калі адцвітае ядловец»; літаратуразнаўцы Людмілы Вараб’ёвай «У истоков светлых дней».

6 верасня

Паэтычна-музычны канцэрт, прысвечаны Году беларускай жанчыны;

прэзентацыя кніг маладой пісьменніцы Паліны Корневай «Запіскі юнай хірургіні»; паэтэсы, празаіка, дзіцячай пісьменніцы Тамары Кавальчук «Волшебный путь принцессы Лимонки», «Азярніца Чорнага возера», «Я обую Мурке тапки»;

прэзентацыя творчасці паэтэсы, празаіка, драматурга Святланы Ластачкінай.

Мінскае абласное аддзяленне

 «Без жанчыны няма Айчыны»

Творчая імпрэза паэтаў Міншчыны «Без жанчыны няма Айчыны» да Года беларускай жанчыны;

прэзентацыя калектыўнага зборніка да 135-годдзя М. Багдановіча «Сінякрылы матылёк» пад назвай «Ідуць да Максіма паэты»;

аўтограф-сесіі аўтараў новых кніг.

Магілёўскае абласное аддзяленне

«З табой маё слова, Радзiма!»

Праграма складаецца з трох частак:

«Маці Зямная па імені Жанчына» (творы, прысвечаныя жанчыне ў Год беларускай жанчыны);

«Сям’я — прытулак душы» (творы для дзяцей);

«Нас творчасць любоўю яднае» (вершы, прысвечаныя любові да слова, мовы, Радзімы).

Информация о транспортном обслуживании

В рамках проведения XXXIII Дня белорусской письменности в г. Костюковичи 5-6 сентября 2026 года транспортное обслуживание гостей и жителей будет организовано Костюковичским филиалом Автопарк № 8:

— по городским маршрутам:

№ 1 «ж.д. станция Коммунары — д. Федоровка»;

№ 3 «ж.д. станция Коммунары — д. Слобода».

Один автобус запланирован в резерве на автостанции
г. Костюковичи (ж.д. станции Коммунары).

Расписание движения автобусов по городским маршрутам № 1 и № 3 составлено с учетом расписания прибытия и отправления поездов на железнодорожной станции Коммунары.

Отправление автобусов от ж.д. станции Коммунары в г. Костюковичи:

в 06.45, 06.50, 07.38, 08.40, 09.50, 11.35, 12.40, 12.56, 13.50, 15.15, 16.46, 17.55, 18.45, 18.50, 19.45, 22.45. Поезда прибывают в 05.51, 08.09, 09.11, 09.37, 11.25 (вс.,) 15.08, 16.29, 18.38, 19.39, 22.41.

Прибытие автобуса на ж.д. станцию Коммунары из
г. Костюковичи:

в 05.56, 07.37, 07.45, 08.38, 09.35, 11.08, 12.40, 13.38, 14.08, 14.45, 16.11, 17.52, 18.30, 19.32 и 19.30, 20.27, 22.25. Поезда отправляются в 06.06, 08.10, 09.13, 12.27 (вс.), 12.51, 13.58, 15.11, 16.31, 18.39, 19.40, 22.56.

В рамках транспортного обслуживания населения из г. Могилёва в г. Костюковичи к месту проведения праздника 5-6 сентября 2026 года перевозка населения будет осуществляться по действующим маршрутам частными перевозчиками:

— по маршруту «Могилёв — Костюковичи»

Отправление от АВ Могилёв в 11.15 (приб. в 13.50) по сб., вс., 13.45 (приб. в 16.45) по вс., 17.30 (приб. в 20.30) по сб., вс., 20.00 (приб. в 22.35) по вс.;

обратно «Костюковичи — Могилёв» в 07.40 сб. и вс., 14.10 сб. и вс., 16.20 по сб.;

по маршруту «Минск — Могилёв — Костюковичи»

Отправление от АВ Могилёв в 11.30 (приб. в 13.50) по вс.; 13.05 (приб. в 15.35) по сб., вс., 20.55 (приб. в 23.20) по сб., вс.;

обратно «Костюковичи — Могилёв — Минск» в 06.00 по сб., 07.50 по сб. и вс., 13.00 по вс.; 14.50 по вс.; 16.20 по сб. и вс.;

транспортное сообщение г. Могилёв — г. Костюковичи обеспечивается поездами:

отправление от ж.д. вокзала Могилёв в 06.32 (приб. в 09.37; обратно отправление от ж.д. ст. Коммунары в 13.58 (приб. в 17.00) ежедневно;

отправление от ж.д. вокзала Могилёв в сб., вс.:

в 07.40 (приб. в 11.22; пересадка в г. Кричев приб. в 10.03 /10.33); 10.20 (приб. в 15.02; пересадка в 12.40/14.01); 14.51 (приб. в 18.38; пересадка в 17.16 /17.42); 18.26 (приб. в 22.41; пересадка в 20.38 /21.52); 20.05 (приб. в 22.41) только в вс.;

обратно отправление от ж.д. ст. Коммунары в сб. и вс. в 06.06 (приб. в 10.02); 09.13 (приб. в 16.16); 12.27 (приб. в 16.16) по вс.; 16.31 (приб. в 20.33); 19.40 (приб. в 20.36); 22.56 (приб. в 23.45).

Последние новости

Образование

Как прошло лето в православном военно-патриотическом клубе «Ратник»

9 сентября 2026
Читать новость
Власть

Итоги уборочной, работа с кадрами и семинар в Шкловском районе. Лукашенко заслушал доклад Исаченко

9 сентября 2026
Читать новость
Власть

Что нужно знать об обновленной Директиве №1: безопасность и дисциплина по новым правилам

9 сентября 2026
Читать новость
Благоустройство

УКП ЖКХ продолжает благоустройство города и населенных пунктов Осиповичского района

9 сентября 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Вкус белорусской кухни, занимательные экскурсии и душевное тепло объединились в свислочской агроусадьбе «Каменная горка»

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть в кинотеатре в Осиповичах на неделе

9 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем