Дзейнічаць на станоўчы вынік!

Дзейнічаць на станоўчы вынік!

default
Такую задачу ставяць перад сабой педагогі дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. I вырашаюць яе з поўнай адказнасцю. Дзіцячыя калектывы, якімі кіруюць вопытныя настаўнікі, пастаянна папаўняюць творчую скарбонку ўстановы новымі ўзнагародамі.
Не сталі выключэннем і летнія канікулы: выхаванцы-тэатралы прывезлі з балгарскага горада Кранева, дзе праходзіў IV Міжнародны фестываль “Хваля ідэй”, 9 дыпломаў рознай вартасці і галоўны прыз “Залатая хваля”. Яго па праву заваявала адна з цікавейшых суполак цэнтра — “Школьны тэатр”, якім кіруе Iрына Церабільнік.
— Гран-пры атрымалі за пастаноўку “Чаго не можа зрабіць Богдыхан”, — расказала яна. — Гэта спектакль-танец, і хаця харэа-графія не наш жанр, але прыемна было пачуць ад журы, што працуем лепш іншых танцораў. Усяго ж за перамогу змагаліся 20 калектываў з розных краін.
“Школьнаму тэатру” пашчасціла атрымаць яшчэ 4 узнагароды. Аляксей Шаўчонак і Ангеліна Хіль-кевіч, якія сыгралі монаспектаклі, сталі лаўрэатамі II ступені, а апошняя яшчэ і ўладальніца рэдкага сярод падлеткаў дыплома “За яркую індывідуальнасць”. Дар’я Церабільнік і Марыя Лапшына названы лепшымі ў намінацыі “Работа з лялькамі”: нумар “Кармэн” проста пакарыў сэрца строгага журы.
Не адсталі ад сяброў і ўдзельнікі вакальнай студыі “До-мі-солька” Анастасія Борухава і Алеся Сашына. Дзяўчынак адзначылі ў намінацыі “вакал”. А тэатральны калектыў “Калейдаскоп” узорнай студыі “Лялька” пад кіраўніцтвам Ларысы Трыбуць падняўся на вышэйшую прыступку за спектакль “Ох і залатая табакерка”. Педагог жа атрымала дыплом “За высокі ўзровень далучэння дзяцей да творчасці”.
— Выхаванцы Цэнтра ўпершыню трапілі за мяжу, — гаворыць Ларыса Андрэеўна. — Такое стала магчымым дзякуючы жаданню рэалізаваць творчыя здольнасці ў асяроддзі такіх жа самадзейных артыстаў, як самі. I прыемна, што нас так высока ацанілі. Дзеці паверылі ў сябе, у магчымасць раскрыць свой талент. Выступаем на далёка не прафесійнай сцэне, але ў кожнага ёсць патэнцыял, які пры настойлівасці і цярплівасці можа раскрыцца. Плюс, падлеткі прывезлі і масу станоўчых эмоцый, набылі шмат сяброў у розных краінах свету. Ды і іншыя ўдзель-нікі мерапрыемства больш даведаліся аб зямлі пад белымі крыламі, якую юныя асіпаўчане прадставілі з гонарам.
Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

“Дети и безопасность” — декада профилактики детского травматизма на объектах железнодорожного транспорта проходит с 18 по 29 мая

18 мая 2026
Читать новость
Общество

Ветровки пока не прячьте: в Беларусь идёт летнее тепло, но с сюрпризами

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Способы преодоления и лечения табачной зависимости

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем