Детский клуб “Факел” отпраздновал 30-летие

Детский клуб “Факел” отпраздновал 30-летие

Каб не згасала святло

Святочным канцэртам 30-годдзе сваёй дзейнасці адзначыў у пятніцу дзіцячы клуб “Факел”, што працуе пры ААТ “АЗАА”.

У вытокаў яго стварэння стаяла Людміла Нарадоўская, яе справу працягнула Наталля Ждановіч, а з красавіка “факельцамі” кіруе Таццяна Салімон. Яна аддала рабоце фарміравання 14 гадоў, 8 з іх — аб’яднанню па інтарэсах “Вокальная радуга”. Акрамя гэтай суполкі, зараз працуюць яшчэ дзве: “Народныя промыслы” (кіраўнік Людміла Палякова) і “Тэатральная студыя” (Iрына Качура). Усяго ў вольны ад вучобы час клуб наведваюць 60 юных асіпаўчан. Самымі “прасунутымі” рукадзельніцамі тут называюць Аліну Цітову, Паліну Варыга, Аліну Бабура. З дапамогай педагогаў адкрыўся акцёрскі талент Лізаветы Пеставай, вакальны — Дар’і Чартковай, Васіліны і Ульяны Сакалоўскіх, Эміліі Дарафейчык, Вольгі Баронінай, Дар’і Моцевіч, Кацярыны Кавальковай. Дзяўчынак часта можна бачыць на сцэне падчас розных канцэртаў-фестываляў-конкурсаў, адкуль яны часта вяртаюцца з перамогай.

Наогул жа за гады існавання “Факел” выхаваў не адну сотню маладых людзей, якія   атрымалі тут першы творчы вопыт, навучы-ліся сяброўству і калектывізму, сфарміравалі ў сябе дух спаборніцтва.

Свайму нараджэнню фальклорны калектыў “Спадчына”, што наведваюць ветэраны завода аўтаагрэгатаў, таксама ўдзячны клубу. Самыя актыўныя ўдзельніцы — Вольга Кулініч, Алена Скоп, Антаніна Патапчык, Антон Гулік, Галіна Волкава. Кіруе імі зараз музыкант Аляксандр Яршоў. Iх песенная скарбонка багатая і разнастайная, у рэпертуары — больш за 50 народных песень.

Не пакідае па-за ўвагай дзейнасць “Факела” як былое, так і цяперашняе кіраўніцтва АЗАА. Па меры магчымасці аказвае фінансавую дапамогу — не так даўно набыта сучасная музычная апаратура.

— Клуб размешчаны ў шматлюдным аўтазаводскім мікрараёне, — гаворыць Таццяна Салімон. — Цудоўна, што ў дзяцей і дарослых ёсць магчымасць наведваць яго аб’яднанні. У па-сапраўднаму добрай сямейна-творчай атмасферы запальваюцца новыя “зорачкі”, ствараюцца незвычайныя вобразы, фарміруецца талент. Будзем і надалей старацца, каб святло “Факела” не згасала.

Ніна ВIКТОРЧЫК. Фота Ніны ЦАРЫК. Яшчэ здымкі – тут.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем